Гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі анансаваў выхад сваёй новай кнігі - «Захад Беларусі: гістарычны пазл». У кнігу аўтар сабраў нататкі прысвечаныя Гродзенскай і Брэсцкай вобласцям. Пра гэта краязнаўца паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Аснарэўскі кніга
Вокладка кнігі Яўгена Аснарэўскага «Захад Беларусі: гістарычны пазл»

Паводле Аснарэўскага, главы кнігі нагадваюць пасты гісторыка ў Facebook і «ў асобных выпадках імі з’яўляюцца». Аўтар абяцае, што ў кнізе будзе звыклы набор «фішак» Аснарэўскага: лёгкая мова, вялікія аб’ёмы цытат з гістарычных дакументаў і разнапланавасць.

«Будзе і пра раннія гады ВКЛ, і пра творы мастацтва, і пра цікавых асоб. Вядома, больш за ўсё інфармацыі будзе пра Гродна, думаю гэта відавочна. Але і тым, хто цікавіцца Берасцейшчынай у цэлым і ў прыватнасці Брэстам, будзе што пачытаць, хай гэта і не супер-пупер унікальныя дадзеныя».

Пад псеўданімам Яўген Аснарэўскі хаваецца гродзенскі блогер, краязнаўца, аўтар або сааўтар некалькіх папулярных гродзенскіх інтэрнэт-петыцый. Напісаў ужо восемь гістарычных кніг пра Гродна. Акрамя гістарычных матэрыялаў Яўген піша мастацкую прозу. Нягледзячы на спробы высветліць таямніцу яго асобы, Аснарэўскі паспяхова захоўвае ананімнасць.

Адшукайце і праслухайце размову з Яўгенам Аснарэўскім у падкасце «Гаворыць Гродна».

Павінна выйсці кніга пра Нёман

У кастрычніку 2022 года, калі Аснарэўскі анансаваў выхад сваёй папярэдняй кнігі - «Вялікае Княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф», ён паведаміў, што плануе выпусціць кнігу пра Нёман. Гэта павінна быць праца ў межах сумеснага праекта з фатографам Сяргеем Плыткевічам.

Раней учыніў скандал у Facebook

У лютым 2023 года Яўген Аснарэўскі пачаў губляць сяброў у Facebook. Ад яго адпісваліся гісторыкі, а некаторых ён блакаваў сам. Прычынай стаў пост ў якім Аснарэўскі «спрабаваў разбурыць «гістарычныя міфы» і крытыкаваў працу гісторыкаў Сяргея і Святланы Марозавых.

Чытайце таксама: Скандальны гродзенскі краязнавец Аснарэўскі ўчыніў разборкі ў Facebook: пачаў баніць гісторыкаў, потым яны самі пачалі адпісвацца