Навіны

У старадаўнім будынку УУС у Гродне правядуць рамонт. Праводку і выключальнікі зробяць у стылі рэтра

Некалькі памяшканняў адміністрацыйнага будынка УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Чырвонаармейская, 11 адрамантуюць. Рамонт будзе доўжыцца з 10 траўня па 23 чэрвеня 2023 года. Будынак — былыя царскія казармы канца XIX стагоддзя, але ён не ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Арыенціровачны кошт — 98 000 рублёў з бюджэту.

Згодна з дэфектным актам, у памяшканнях актавай залы, кабінета № 40 і кросавага вузла пашкодзіліся шпалеры, разбурыўся пласт фарбы на сценах. Месцамі адпластавалася тынкоўка сцен, разбурылася пакрыццё падлогі.

Пералік работ займае шэсць старонак. У актавай зале адрамантуюць падвесную столь. Сцены разбяруць да тынкоўкі і затынкуюць нанова. Заменяць дзверы і вокны. Колер дзвярэй будзе шакаладна-карычневым. Усталююць вентылятар. Перабяруць падлогі.

У памяшканні № 40 правядуць рамонт сцен і падлог, у кросавым вузле — тое ж і электрамантажныя працы.

Асаблівасць рамонту: у працы будуць выкарыстоўваць медны віты рэтрапровад на дэкаратыўных керамічных ізалятарах, а таксама рэтра-выключальнікі. Магчыма, гэта звязана з гістарычным характарам будынка. Раней там усталявалі плот з калючым дротам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025