Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у 2022 годзе плануе адрамантаваць 150 двароў. Падчас рамонта хочуць замяніць дарожнае пакрыццё, прывесці да ладу пешаходныя сувязі, змяніць бартавы камень, пасадзіць новыя дрэвы альбо спіліць старыя. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

советская ожешко дворик
Гродзенскі дворык. Ілюстратыўнае фота.

Сродкі на рамонт двароў вылучаць з гарадскога бюджэта. Якую менавіта суму выдаткуюць, «Гродна Плюс» не ўдакладніў. Пры жаданні дадаткова ўпарадачыць дзіцячыя пляцоўкі альбо паркоўкі, мясцовыя жыхары могуць далучыцца да працаў як валанцёры.

Колькі двароў патрабуюць рамонта

У Гродне амаль 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонта. У гарвыканкаме плануюць іх адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў. Перад пачаткам рамонта прадстаўнікі уладаў і ЖКГ правядуць сустрэчы з насельніцтвам.

Што з капітальным рамонтам дамоў

У 2021 годзе правялі капітальны рамонт 150 дамоў. На 2022 года перайшлі 15 дамоў. За 2022 — 2023 гады плануюць адрамантаваць больш за 60 дамоў. Акрамя гэтага, у хуткім часе плануюць скласці спісы капітальнага рамонта дамоў да 2025 года.


Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно