Каб мяса было больш сакавітым, лепш адразу зняць са сцягна індычкі скурку, пасаліць, нацерці прыправамі і пакінуць на пару гадзін ці на ноч. Гатавацца такое мяса таксама будзе хутчэй. Рэцэпт з Telegram-канала Тётя Ира разрешила.

Неабходныя прадукты
Сцягно індычкі – 500 г
Бульба – 4-6 штук
Морква – 1 шт
Цыбуля – 1 шт
Перац – 1 шт
Брокалі – 5-7 суквеццяў
Гарчыца – 1 сталовая лыжка
Натуральны ёгурт – 100 г
Прыправы і соль – на смак

Як гатуем сцягно індычкі
Са сцягна індычкі зняць скурку і нацерці сумессю прыпраў для мяса і соллю. Пакінуць у лядоўні на некалькі гадзін ці на ноч. Гарчыцу і ёгурт змяшаць да аднастайнай масы.

Змазаць мяса з абодвух бакоў і пакласці ў форму для запякання.

Гатаваць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў.
Гародніну падрыхтаваць да гатавання. Бульбу абабраць і зварыць да паўгатоўносці.

Перац пачысціць ад насення і парэзаць на кавалкі. Моркву пачысціць і парэраць на некалькі кавалкаў. Брокалі раздзяліць на невялікія суквецці. Цыбулю пакрышыць.

Гарлдніну дадаць у форму да мяса пасля 30 мінут у духоўцы і гатаваць разам каля 15-20 мінут.

У форму можна дадаць трохі вады ад варкі бульбы.



Смачна есці!
Чытайце таксама: Лянівыя галубцы — хуткі рэцэпт за 5 крокаў



