На вуліцы Міра, уздоўж дамоў №1 і №2, асфальт такі стары, што ямы з’яўляюцца літаральна ў іншых ямах. Аб’ехаць іх аўтамабілем не заўсёды атрымоўваецца, бо да вечара на вуліцы прыпаркаваны машыны супрацоўнікаў бальніцы №2. Рамонт двара быццам бы правялі, але праблема не знікла, расказаў “АўтаГродна”. 

На вуліцы Міра адрамантавалі асфальт, але ёсць нюанс: жыхары засталіся незадаволеныя
Двор на вуліцы Міра №1 і №2. Крыніца: autogrodno.by

У чым праблема?

Двор на вуліцы Міра ў 2022 годзе ўнеслі ў праграму “100 двароў” – гродзенскую гарадскую праграму рамонту дваравых тэрыторый. Рамонт сапраўды зрабілі, але ўчастак дарогі з іншага баку дома – з адзіным варыянтам заезда ў двор – пакінулі без увагі. Таксама патрабуюць рамонту пашаходныя сцежкі.

Калі мясцовыя жыхары звяртаюцца ў службу 115.бел, то абываецца непаразуменне. Там адказваюць, што дарогі ўжо адрамантавалі па праграме “100 двароў 2022”.  “Калі не разабрацца ў гэтай блытаніне, то нашая разбітая дарога вельмі не хутка дачакаецца рамонта, бо па паперах усё зроблена”, – сказала чытачка “АўтаГродна”. Падобныя адпіскі са службы 115.бел яна атрымлівала ўжо двойчы.

На вуліцы Міра адрамантавалі асфальт, але ёсць нюанс: жыхары засталіся незадаволеныя
Адказы службы 115.бел. Скрыншоты чытачоў “АўтаГродна”

Колькі двароў плануюць адрамантаваць у 2023 годзе

У 2023 годзе ў Гродне плануюць адрамантаваць 50 двароў і 16 вуліц. На праблемных тэрыторыях хочуць замяніць асфальт і бардзюры, прывесці да ладу пешаходныя сцежкі і заезды. Там, дзе будзе неабходнасць, спілуюць старыя дрэвы і пасадзяць новыя. 

Якія двары будуць рамантаваць мы пісалі тут.

Першае маштабнае абнаўленне за 20 гадоў

За пяць гадоў камунальныя службы плануюць адрамантаваць усе гарадскія двары. У 2022 годзе ў Гродне адрамантавалі больш за 50 тэрыторый. Але Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт планаваў адрамантаваць 150 двароў.

У 2022 годзе ў Гродне налічваласая 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонту. Год таму гарвыканкам планаваў іх адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў. Паводле «Гродна Плюс», гэта першае настолькі маштабнае абнаўленне за апошнія 20 гадоў.

Чытайце таксама: Глядзіце, якія двары адрамантуюць у Гродне ў 2023. Такога маштабнага рамонту не было ўжо 20 гадоў