Гэта адбылося 20 сакавіка 2023 года. «Пайшла ад нас Соня…. Галерэя засталася без гаспадыні», — напісала на сваёй старонцы ў Facebook дырэктарка галерэі Вольга Бабінская.

У галерэі Тызенгаўза котка жыла каля пяці гадоў. У каментарах да паста карыстальнікі Facebook пішуць спачуванні і ўспаміны пра жывёлу.
«Мілая Сонечка, захавальніца галерэі, колькі гадоў яна сустракала нас і заўсёды з намі ішла па залях, сачыла за парадкам. Пад настрой магла і куснуць. Добрая памяць пра яе, пра гаспадыню», — напісала Святлана Радыёнава.
«Спачуваю вам. Памятаем вашую котку, яна была як сімвал галерэі. Але ў яе, дзякуючы вам, было добрае жыццё, не ўсім так пашчасціла з гаспадарамі», — напісала Вераніка Біжако.
Галерэя Тызенгаўза — апошняя прыватная галерэя ў Гродне.