Стала вядома, як да штурму выглядала кватэра, якую арэндаваў забіты ў Гродне «тэрарыст». Аб’яву аб здачы ў арэнду пасуткава дагэтуль можна знайсці на сайце kufar.by. Яе здаюць за 50 рублёў з чалавека у дзень.

Кватэра на Курчатава,5 у Гродне
Кватэра якую арэндаваў забіты сілавікамі замежнік. Крыніца: kufar.by

Што было ў кватэры

Двухпакаёвая кватэра размяшчаецца на другім паверсе панэльнага паціпавярховіка. Яе ўладальнік пазначаны як Аляксандр. Апошні раз аб’яву рэдагавалі 17 лютага 2023 года. 21 сакавіка звязацца з Аляксандрам было немагчыма.

У кватэры былі тэлевізар, Wi-Fi, мікрахвалёўка, чайнік, духоўка і газавая паверхня, лядоўня, посуд са сталовымі прыборамі, пральная машына і фен. У кватэры чатыры спальныя месцы: ложак і канапа.

Суседзі размаўляць не хочуць

Журналісты zerkalo.io спрабавалі звязацца з жыхарамі дома на вуліцы Курчатава, 5. Але жыхары пад’езда не здымалі слухаўкі альбо скідалі званкі.

Што адбылося

На вуліцы Курчатава ў Гродне 19 сакавіка супрацоўнікі КДБ забілі замежніка. Яго спрабавалі затрымаць падчас аперацыі па «спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі».

21 сакавіка стала вядома, што падчас штурму кватэры замежнік нібыта пачаў страляць у сілавікоў з аўтамата Калашнікава і кінуў у іх бок гранату. Група «Альфа» пачала страляць у адказ і раніла мужчыну. Ён памёр у час перавозкі ў бальніцу. Паводле дакументаў гэта быў расіянін Аляксей Ламакін 1981 года нараджэння. Сілавікі сцвярджаюць, што гэта падробныя дакументы.

Чытайце таксама: «Канфіскаваны цэлы арсенал зброі». Лукашэнка пракаментаваў забойства замежніка ў Гродне