Штогадовая акцыя «Гадзіна зямлі» адбудзецца ў Гродне 25 сакавіка. На гадзіну пагасяць падсветку адміністрацыйных будынкаў, а таксама будынкаў прадпрыемстваў, паведаміў «Гроднаэнэрга».

У Гродне ў адміністрацыйных будынках у Дзень Волі адключаць святло
«Гадзіна зямлі». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: tr.yeni.mobi

Акцыя адбудзецца з 20:30 да 21:30. «Выключаючы на 60 хвілін святло і электрапрыборы ў дамах і офісах, мы дэманструем сваю неабыякавасць да дадзеных праблем і разам клапоцімся аб нашай планеце», — напісалі на сайце «Гроднаэнэрга».

Што такое «Гадзіна Зямлі»

«Гадзіна Зямлі» — самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Людзі ў розных кутках планеты выключаць святло і электрычныя прыборы на адну гадзіну. Такім чынам яны робяць першы крок да ашчаднага стаўлення да прыродных рэсурсаў. Акцыю «Гадзіна зямлі» у Гродне праводзяць з 2009 года. Але не ўсе эка-актывісты лічаць яе карыснай: некаторыя абвінавачваюць яе ўдзельнікаў у крывадушнасці.

Чытайце таксама: Сартуй смецце гуляючы і атрымай падарункі. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце