З’явіліся фота праекта рэканструкцыі будынка па адрасе Калючынская, 5. Зараз яго займае аддзел мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.

Фота апублікаваў у сваім Facebook краязнаўца Мечыслаў Супрон. Паводле яго, праект рэканструкцыі ўжо ўзгоднены з Міністэрствам культуры.

Бачна, што да будынка дадасца мансардны паверх, будзе задзейнічаны ўнутраны двор. Зараз у двор будынка ёсць праход з Савецкай вуліцы.

Будынак з’явіўся паміж 1861 і 1873 гг., піша Мечыслаў Супрон. Быў флігелем-стайняй дома Ясяноўскіх («гатэль Маскоўскі», вул. Савецкая, 23).

Паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», меркавана, гэта дом Паплаўскага, збудаваны ў стылі эклектыкі ў 1889 годзе. Перад Першай сусветнай вайной там жыла Кацярына Баркоўская, утрымальніца прыватнай 7-гадовай жаночай гімназіі. З 1924 года там працавала спажывейкая крама Фейгі Лазоўскай.

Чытайце таксама: