У Гродне пачала працаваць крама OZ Home. Яна размяшчаецца ў гандлёвым доме “Нёман” на вуліцы Савецкай – у межах ужо раней існуючай крамы OZ. Там прадаюць тавары для дома і гаспадаркі, паведамілі на сайце кампаніі.

Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне
Крама OZ у Гродне. Фота: Hrodna.life

У новай краме можна набыць кухонныя рушнікі, подушкі, прадметы для інтэр’еру, а таксама гаспадарчую хімію. Прадукцыя зроблена ў Беларусі, Расіі, Кітаі, ёсць таксама прадукцыя з Еўропе.

Крама OZ Home у Гродне працуе:

панядзелак – субота –  з 10:00 да 20:00

нядзеля – з 10:00 да 19:00 

OZ Home – альтэрнатыва брэндам, якія сышлі?

Першую краму OZ Home адкрылі ў Мінску ў лістападзе 2022 года. Гэта новы фармат і новы асартымент для кампаніі. Onliner назваў краму “альтэрнатывай Jysk”, якая сышла з Беларусі ў 2022 годзе.

Сетка OZ у Гродне працуе са снежня 2016 года. Асноўны тавар там – кнігі, тавары для школы, творчасці і хобі, канцылярыя, настольныя гульні, касметыка. Сёння ў Гродне працуе тры крамы OZ: на Савецкай, у ГЦ OldCity і ў ГЦ Triniti.

Чытайце таксама: У краме OZ у Triniti прыбралі кнігі пра аднаполае каханне пасля звароту Бондаравай