Кнігарня распачала працу 22 снежня на першым паверсе гандлёвага дома «Нёман». Некалькі дзясяткаў гродзенцаў сабраліся перад уваходам яшчэ перад адкрыццём.

Гродна стаў чацвёртым па ліку абласным цэнтрам (пасля Мінска, Брэста і Гомеля), дзе адкрылася кнігарня «OZ Кнігі». Тут прадаюцца не толькі кнігі, але і настольныя гульні, канцылярскія тавары, значкі і стыкеры, мыла ручной работы. Магазін будзе дзейнічаць і як пункт самавывазу пры замове тавараў у інтэрнэт-кнігарні oz.by.

За першую гадзіну працы пакупкі здзейсніла больш за 50 чалавек. Першыя 20 пакупнікоў атрымалі падарункі ад кнігарні.