У суботу, 4 ліпеня, на тэрыторыі ГЦ «Kazzarma Mall» пад адкрытым небам адбудзецца бясплатны спектакль Гродзенскага тэатра лялек.

Спектакль «Казкі Пушкіна» будзе праходзіць у фармаце ореп-аіг.

 — Тэатр лялек падрыхтаваў для дзяцей цікавую пастаноўку, пацешныя конкурсы, анімацыйную праграму з рознымі героямі, — паведамляюць арганізатары.

Таксама любы жадаючы зможа прымерыць на сабе ролю лялькавода, узяць у рукі тэатральную ляльку, пагуляць з ёй і зрабіць фота. Арганізатары ўпэўненыя, што такі фармат мерапрыемства прыйдзе па душы ўсім і дазволіць пагрузіцца ў казку, выдатна правесці час усёй сям’ёй і далучыцца да тэатральнага мастацтва.

Калі: 4 ліпеня ў 19: 00;

Дзе: тэрыторыя гандлёвага цэнтра «Kazzarma Mall», вул.;

За колькі: бясплатна.