Крыніцы ў раёне Прывалкі і Крынічнага. Крыніца: mediastartmembers.tilda.ws
Крыніцы ў Гродзенскай пушчы могуць прызнаць помнікамі прыроды. З аналізу навукоўцаў вынікае, што вада ў крыніцах мінералізаваная, бо змешваецца з мінеральнымі падземнымі крыніцамі, паведаміў MediaStart.
Крыніцы «Элізы Ажэшкі», «Райгорад», «Марыянны» і «Сто крыніц» знаходзяцца ў раёне вёсак Прывалка і Крынічнае каля беларуска-літоўскай мяжы.
У 2021 годзе ваду з крыніц даследавалі навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі. Выявілася, што хімічны склад вады — хларыдна-карбанатны, натрыева-кальцыявы, слабамінералізаваны. Ваду можна выкарыстоўваць у лячэбных і прафілактычных мэтах.
Месца размяшчэння крыніц, хімічны склад вады і звязаныя з крыніцам легенды даюць падставы прызнаць іх помнікамі прыроды. Зараз дакументамі на ўнясенне крыніц у спіс помнікаў прыроды займаецца Навукова-практычны цэнтр НАН па біярэсурсах, піша «Вячэрні Гродна».
Дзякуючы гэтаму статусу крыніцы будуць ахоўваць і добраўпарадкоўваць. Яны будуць лічыцца каштоўнасцю, якая не аднаўляецца, «у экалагічных, навуковых, культурных і эстэтычных адносінах».
Ужо раней, яшчэ ў 1989 годзе, геолагі прабурылі ў ваколіцах 27 свідравін. Здабытая з іх вада была мінеральнай — аналагічнай вадзе з Друскенікаў, якая лічыцца лячэбнай. Але тады далей працы не пайшлі, свідравіны закрылі.
Крыніца знаходзіцца ў вёсцы Прывалка, каля беларуска-літоўскай мяжы. Восенню 2022 года побач з крыніцай усталявалі столік і скульптуру Элізы Ажэшкі. Іх выразаў з дрэва гродзенскі майстар Мікалай Скляр. Вясной 2023 года там плануюць зрабіць сцежку з пяска з драўляным насцілам.
Паводле словаў гродзенкі Тэрэсы Белавусавай, якая вырасла ў гэтых мясцінах, вада з крыніцы Элізы Ажэшкі амалажвае скуру, дапамагае пры скураных захворваннях (лякуе экзэмы, плямы, парэзы), паляпшае сон і падымае настрой.
Крыніца знаходзіцца на ўездзе ў вёску Прывалка, у Нёманскай западзіне — самым нізкім месца ў Беларусі. Ад дарогі на Друскенікі да крыніцы ёсць сцежка, якую зрабілі ў савецкія часы.
Вада з крыніцы дапамагае пры хваробах страўнікава-кішэчнага тракта: бляшках, хваробах дванаццаціперснай кішкі, выганяе «камяні». Таксама гэтую ваду выкарыстоўваюць у гінекалогіі і пасляааперацыйным перыядзе.
Крыніца знаходзіцца побач з вёскай Крынічнае. Ляснік Аляксандр Віткоўскі сам пабудаваў лесвіцу да яе і закрыў адкрыты ўчастак крыніцы трубамі.
Крыніцу назвалі ў гонар мясцовай лекаркі Марыянны, якая выкарыстоўвала ваду ад галаўнога болю, ціску, захворванняў крыві, а таксама пры праблемах са сном і вачыма.
«Сто крыніц» складаецца са шматлікіх маленькіх крынічак, якія сілкуюць мясцовыя залежы сапропеля [шматстагоддзевыя адкладанні прэснаводных вадаёмаў, якія сфармаваліся з амярцвелай воднай расліннасці, астаткаў жывых арганізмаў - Hrodna.life].
Акрамя мінералізацыі, навукоўцы знайшлі ў крыніцы срэбра. Вада з крыніцы дапамагае ў лекаванні апорна-рухавога апарата, артрыта, асцеахандроза, радыкуліта, суставаў, зажыўленні ран, а таксама пры пераломах .
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…