Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына зноў перавялі ў турму № 1 Гродна — там на яго ўжо склалі рапарт на 10 сутак ШІЗА. Начальнік Кастрычніцкага РУУС і палкоўнік міліцыі Андрэй Форысь прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення фінансаў і тылу УУС Гродзенскага аблвыканкама. 27-гадовага лідчаніна судзілі за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне непаўналетняй. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 27 лютага па 5 сакавіка.
Абвінавачаны з чэрвеня 2020 года па красавік 2022 размясціў у Telegram публікацыі, у якіх «даваў відавочна негатыўную ацэнку» Аляксандра Лукашэнкі, выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку. Ён таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў Расіі і Беларусі, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць і варажнечу.
Яго будуць судзіць паводле ч. 1 арт.130, ч. 1 арт. 368 КК. Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу. Мужчыну ўзялі пад варту.
Яго ўдзельнікі - 22 чалавекі са школы і гімназій горада, паведамляе «Гродно Плюс».
Ён паабяцаў «апраўдаць ускладзены на яго высокі ўзровень даверу і прыкласці ўсе магчымыя намаганні для росквіту матэрыяльна-тэхнічнай базы міліцыі Гродзенскай вобласці».
У Беларусі Юліі пагражалі тым, што яе сына адправяць у дзіцячы дом, дзе «яму адаб’юць усе мазгі». Ён дагэтуль не можа гаварыць пра Беларусь.
«Для нас гэта такая траўма. Мы яе дагэтуль не пражылі. Спрабавалі хадзіць да псіхолага. Сын наогул адмаўляецца казаць пра гэта. Яму здаецца, што яго хочуць зноў туды вярнуць — у тыя эмоцыі. Ён не даруе гэтага», — распавяла Юлія «Белсат».
Сын быў дома, калі сілавікі спрабавалі ўначы ўзламаць дзверы і трапіць у кватэру Юліі падчас пратэстаў. Ён памятае, як Юліі тэлефанавалі і пагражалі. «Былі пагрозы, калі мне дасылалі, што «знойдзеш сваё дзіця па кавалачках на найбліжэйшай будоўлі». Ён слухаў і разумеў. < … > Сын дагэтуль прачынаецца ўначы і крычыць «Не чапайце маму», — распавяла Юлія.
На сустрэчы чыноўнікаў і святарамі загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Борка сказала:
«Праблемным застаецца выкарыстанне польскай мовы падчас службаў у каталіцкіх храмах раёна, што недапушчальна згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».
Яна таксама сказала святарам, што ў нядзельных школах абавязкова павінна быць праграма і заявы ад бацькоў.
Правядзенне святых імшаў на польскай мове ў каталіцкіх парафіях Беларусі, асабліва на захадзе краіны, — традыцыя, якая гістарычна склалася, піша выданне Katolik.life. У касцёлах службы праходзяць як на беларускай, так і на польскай мовах.
Прычыны пераводу пакуль невядомыя, паведамляе яго жонка Вольга Івашына. У студзені 2023 года журналіста этапавалі ў магілёўскую калонію.
Пасля пераводу ў турму № 1 Гродна Дзяніса Івашына прыводзілі ў Гродзенскі абласны суд. Яна не валодае інфармацыяй пра ўзбуджэнне новай крымінальнай справы і мяркуе, што паездка звязана са старой справай.
«Неабыякавыя людзі перадалі, што бачылі яго ў мінулую пятніцу ў будынку колішняга абласнога суда на вул.Карбышава ў Горадні. А некаму падалося, што прозьвішча нашага ваяра было на стэндзе з раскладам паседжаньняў. Але з чым быў зьвязаны новы этап у Горадню і гэтае таямнічае паседжаньне, сказаць пакуль складана», — паведамляе она.
Відавочцы перадаюць, што палітвязень выглядае схуднелым. Адразу пасля хваробы ў магілёўскай калоніі Дзяніса змясцілі ў ШІЗА на 10 дзён. Пасля этапавання ў Гродзенскую турму на яго зноў склалі рапарт.
Івашына асудзілі на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».
Анджэй Пачобут у лісце з гродзенскага СІЗА прасіў перадаць прывітанні і падзяку за памяць пра яго «як мага большай колькасці людзей». Ад сваякоў палітвязня стала вядома, што Анджэй падаў апеляцыйную скаргу на вынесены яму прысуд, паведамляе «Свабода».
Анджэй піша, што ў турме яму нечакана вырашылі зладзіць «вясёлае жыццё». Вядома, што тыдзень яго трымалі ў камеры-адзіночцы, а на пытанне, калі ў яго з’явяцца суседзі, атрымаў адказ: «Звяртайся да опера».
Андрэеў Віталь з Навагрудка, Мазоль Ілля з Ліды 3 сакавіка папоўнілі пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Яе затрымалі нібыта за паклёп у дачыненні да дзейнай улады. У жанчыны дома правялі ператрус, канфіскавалі тэлефоны ў яе і яе дзяцей, паведамляе «Вясна».
Жанчыну ўтрымліваюць у ізалятары. За адмову запісаць «пакаянае відэа» на яе аказваюць ціск: уначы ў камеры не выключаюць святло, будзяць і перашкаджаюць спаць, забіраюць матрац, удзень не дазваляюць сядзець на ложку.
Вікторыя гадуе траіх дзяцей, малодшаму сыну чатыры гады.
21 студзеня 2022 года мужчына згвалціў непаўналетнюю дачку сваёй сужыцелькі. Ён забраў дзяўчынку і яе малодшага брата з дзіцячага садка. Мужчына пачаў здзяйсняць у дачыненні да яе сэксуальны гвалт. Калі дзяўчынка стала плакаць і вырывацца, абвінавачаны збіў яе, пасля чаго згвалціў. Ён прыгразіў пакараннем, калі яна каму-небудзь раскажа пра тое, што адбылося.
На твары ў дзяўчынкі былі сінякі. Вярнуўшыся, мама выклікала хуткую, а тыя паведамілі ў міліцыю. Мужчыну затрымалі ў той жа дзень.
Да гэтага лідчанін паўгода здзяйсняў сэксуальныя злачынствы ў дачыненні да пацярпелай. Дзяўчынка не разумела значэнне дзеянняў і не магла аказаць супраціў. Мужчына прасіў нікому пра гэта не распавядаць. Таксама ён згвалціў суседскую дзяўчынку, якая прыходзіла ў госці.
Аказалася, мужчына ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года. Ён пакідаў каментары ў Telegram-чаце, якія змяшчаюць заклікі прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады. Малады чалавек таксама заклікаў будаваць барыкады, спыняць грамадскі транспарт. Раней яго судзілі за крадзеж.
Мужчыну судзілі паводле ч. 3 арт.167, ч. 3 арт. 166, ч. 1 арт. 342. У судзе Лідскага раёна яго асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў сталы прадстаўнік Польшчы пры ЕС Анджэй Садось, які перадаў адпаведны запыт ад імя Варшавы.
Польшча накіравала амбасадарам краін-чальцоў ЕС, дарадцам прэзідэнтаў і кіраўнікам урадаў краін ЕС, Еўракамісіі і Еўрапейскай Радзе просьбу аб неадкладным прыняцці санкцый супраць Беларусі ў сувязі з прысудамі Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіславу Лабковічу, паведамляе «Беларуская служба Польскага радыё».
У касцёле Маці Божай Ружанцовай ў аграгарадку Солы (Смаргонскі раён) зафарбавалі фрэску «Цуд на Вісле». Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Вітэк Корыбут-Дашкевіч. Фрэску ўжо аднойчы зафарбоўвалі - у савецкія часы.
Гродзенскі ГУБАЗіК выклікае на «прафілактычную гутарку» ўдзельнікаў гульні Night City. Вядома як мінімум пра пяць выклікаў. Прычына — данаты на дапамогу рэпрэсаваным і фотаздымкі ў сацыяльных сетках.
Былы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Мурашоў, звольнены па палітычных матывах, выпусціў кнігу. Яна называецца «Многоточие. Белорусский дневник». Сборнік складаецца са 179 старонак вершаў і прозы. У іх — мастацка-публіцыстычнае асэнсаванне таго, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе, а таксама падзей 2022 года, якія паўплывалі на лёсы мільёнаў людзей.
На мяжы ў Беняконях 3 сакавіка затрымалі гродзенца, які ехаў у Літву. Затрыманне адбылося пасля праверкі тэлефона. Мужчыну адвезлі РАУС у Воранава. Гродзенца ўтрымліваюць да суда, які пройдзе ў панядзелак, 6 сакавіка.
У Гродне і Слоніме 1 сакавіка затрымалі школьнікаў і навучэнцаў каледжаў праз удзел у зборы прыхільнікаў «ПВК Р’ёдан». Гродзенская міліцыя шукае інфармацыю пра заклікі ў сацыяльных сетках. Праз сход падлеткаў у Гомелі распачатая крымінальная справа.
Помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве пад пагрозай зносу. Пра гэта Адміністрацыю прэзідэнта просіць гродзенская актывістка Вольга Бондарава. Яна прапануе ліквідаваць помнік «без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці».
Тры крымінальныя справы за садзеянне экстрэмісцкай дзенасці распачалі ў Гродзенскай вобласці з 20 па 26 лютага. У 2021 годзе ў Крымінальны кодэкс уключылі артыкул 361−4. Ён прадугледжвае адказнасць за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці. Пакаранне па гэтым артыкуле — абмежаванне волі ад двух да пяці гадоў, альбо пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.
Заснавальніка незалежнага беларускага выдавецтва Змітра Коласа затрымалі. Імаверна, прычынай стала кніга гродзенскага прафесара, доктара гістарычных навук Алеся Смалянчука. Выдавецтва паведаміла аб часовым перапыненні дзейнасці.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…