У Гродне пачалі рыхтаваць пляжы да летняга адпачынку. Супрацоўнікі аддзялення камунальнай гігіены Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі накіруюць у Гродзенскую гарадскую жыллёва-камунальную гаспадарку заўвагі. У першую чаргу плануюць адрамантаваць малыя архітэктурныя формы, паведаміў «Гродна Плюс».

На возеры Юбілейнае плануюць абнавіць распранальні, на якіх аблупілася фарба, пачысціць душ, бо ён пакрыўся цвіллю, а таксама пачысціць фантан, які заіржавеў.
Таксама на пляжах плануюць адрамантаваць лавы і агароджы кантэйнерных пляцовак. Усе працы павінны скончыць да траўня 2023 года.
Дзе ў Гродне ёсць пляжы
На тэрыторыі горада ёсць чатыры абсталяваныя месцы, каб купацца і загараць: на Юбілейным возеры, Цэнтральны пляж, Вусікі і Ласосна. У верасні 2022 года стала вядома, што летам 2023 года ў Гродне могуць арганізаваць новыя пляжы. Спецыялісты планавалі абследаваць акваторыю каля мікрараёна на вуліцы Лідская і побач з Усходнім мостам.
Таксама спецыялісты планавалі павялічыць тэрыторыі зон адпачынку. Напрыклад, Цэнтральнага пляжа — удвая. Зараз яго працягласць 75 метраў, а плануюць — 150.
Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскім раёне