Былую паліклініку на вуліцы Міцкевіча, 5 прадалі з аўкцыёна 17 лютага 2022 года. Цана будынка склала 74 тыс. рублёў, паведаміў «Вечерний Гродно». Там плануюць адкрыць краму атрыбутыкі для фанатаў гульняў, анімэ і серыялаў ад сеткі «Суперлама».

На Новым свеце з’явіцца крама з мерчам анімэ, серыялаў і гульняў. Будынак прадалі з аўкцыёна
Будынак на вуліцы Міцкевіча, 5. Крыніца: Telegram-канал Urban Hrodna

Прадалі з другога разу

Будынак былой паліклінікі размяшчаецца паміж былым галоўным офісам «Белінвестбанка» і драўляным «домам з цмокамі». Апошнія гады пабудова пуставала. Першыя раз будынак спрабавалі прадаць з аўкцыёна ў жніўні 2022 года. Тым разам кошт аб’екта складаў 109 тыс. рублёў. Але праз адсутнасць пакупнікоў аўкцыён не адбыўся.

На другім аўкцыёне кошт будынка знізілі на 50%, да 58 тыс. рублёў. Таргі адбываліся паміж двума ўдзельнікамі аўкцыёна. У выніку будынак выкупіла фірма «Суперлама» за 74 тыс. рублёў.

Будынак на вуліцы Міцквевіч, 5 пабудавалі ў 1932 годзе. Ён мае склеп і прыбудову. Сцены з бруса, абліцаваныя цэглай. Перакрыцці і падлога ў доме дашчаныя. Плошча амаль 152 кв. м. Камунікацый на ўчастку няма.

Што забаронена новаму ўладальніку

Паводле правілаў аўкцыёна, новы ўладальнік будынка павінен не больш чым праз тры гады ўвесці пабудову ў эксплуатацыю. Будынак знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр горада Гродна». Таму ўладальніку забаронена знішчаць, наносіць шкоду, псаваць тэхнічны стан будынка, а таксама змяняць архітэктуру яго фасада.