Права арэнды памяшкання на вуліцы Савецкай, 25 у Гродне выкупілі з аўкцыёна больш чым за 140 тыс. рублёў (больш за € 40 тыс.). Першапачатковая цана была ўсяго 894 рублі. У час таргоў яна вырасла ў 157 разоў, паведаміў «Вячэрні Гродна».

А1 салон на Савецкай
Былы салон А1. Фота: «Вячэрні Гродна»

Хто выкупіў памяшканне

Пераможца аўкцыёна — гродзенскі бізнесмен. Што ён плануе адкрыць у гэтым памяшканні, пакуль невядома. З ім заключаць дамову арэнды на тры гады.

Што тут размяшчалася раней

Раней у будынку на Савецкай, 25 размяшчалася крама мабільнага аператара А1. Яе закрылі ў канцы чэрвеня 2023 года. У пачатку жніўня памяшканне плошчай 211,6 кв.м выставілі на аўкцыён.

Чытайце таксама: А1 можа стаць цяжарам для аўстрыйскіх уласнікаў. У Вене абмяркуюць сыход кампаніі з Беларусі