Навіны

У Гродне затрымалі прадпрымальніка Антона Янкоўскага (абноўлена)

Былы ўладальнік крамы настольных гульняў «Кубік» і распрацоўшчык настольных гульняў Антон Янкоўскі паведаміў, што затрыманы за рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога» і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў «ВКонтакте». Відэа з ім выклаў Telegram-канал «Пульс Гродно».

Антон падкрэсліў, што не здзейсніў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў пасля рэгістрацыі ў «Плане Перамога».

Сілавікі паведамілі, што яму пагражае адказнасць па арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Таксама яго чакае адміністрацыйнае спагнанне паводле арт.19.11 КаАП. Звычайна па гэтым артыкуле прысуджаюць суткі адміністрацыйнага арышту.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, мужчыну затрымалі на вуліцы 24 студзеня каля 12−13 гадзін дня. У яго — жонка і малалетняе дзіця.

Чытайце таксама:

UPD 11 красавіка. Антон Янкоўскі - падазраваны па крымінальнай справе. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт.19.10 і ч.2 арт. 19. 11 КаАП. 30 студзеня яго прызналі падазраваным паводле ч. 3 арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Пра гэта стала вядома з дакументаў, якія выклала Вольга Бондарава.

Фота: Бондарава
Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025