Кнігу «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939−1941 у дакументах беларускіх архіваў» унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Рашэнне ўнесці кнігу ў спіс прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 12 студзеня 2023. Назва кнігі ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі напісана з памылкай.

Пра што кніга

Кнігу выпусцілі ў верасні 2021 года. «Вызваленыя і заняволеныя» — зборнік архіўных дакументаў з беларускіх архіваў, якія распавядаюць пра падзеі верасня 1939 года, пра палітыку «першых Саветаў» у Заходняй Беларусі і пра адносіны людзей да гэтай палітыкі. Кніга выйшла пры дапамозе Цэнтра польска-расійскага дыялогу і ўзаемапавагі.

Кнігу пра Заходнюю Беларусь прызналі экстрэмісцкай. Яна напісаная паводле дзяржаўных архіваў
«„Вызваленыя“ і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939−1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў». Фота: Facebook укладальніка

Цэнтр створаны польскай дзяржавай у 2011 годзе для падтрымкі дзеянняў дзеля згоды ў польска-расійскіх адносінах. Займаецца навуковымі даследаваннямі, прадастаўляе стыпендыі, арганізуе абмены моладз. У 2022 перайменаваны ў Цэнтр дыялогу імя Юліуша Мерашэўскага.

У кнізе ўкладальнік хацеў данесці да чытача той вобраз савецкай улады, які паступова сфарміраваўся ў свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі.

Чытайце таксама: Гродзенскі гісторык прысвяціў кнігу «Дню ненароднага адзінства»