Урача-тэрапеўта Аляксея Мандзіка з Гродна асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў праекце «Мы вернемся» распавёў музыка Павел Бяланаў, які сядзеў з лекарам у СІЗА. У лютым 2022 года Аляксей напісаў два лісты ў рэдакцыю «СБ. Беларусь сегодня», у якіх раскаяўся, папрасіў прабачэння у Аляксандра Лукашэнки і прасіў пакараць яго абмежаваннем волі, а не пазбаўленнем.
28-гадовага Аляксея Мандзіка, работніка пятай гарадской паліклінікі, загадчыка аддзялення прафілактыкі, урача-тэрапеўта, затрымалі ў лістападзе 2021 года. Прычына — удзел у «дэструктыўных Telegram-каналах», дзе ён пісаў «дэструктыўныя і абразлівыя каментары» на адрас супрацоўнікаў АУС.
23 лістапада яго падверглі чатыром суткам адміністрацыйнага арышту ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Аляксея судзілі па ч. 1 арт. 19.10 КаАП «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і ч. 2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Верагодна, гэта не першы арышт медыка. Даведацца аб папярэдніх арыштах або меры стрымання Hrodna.life тады не ўдалося — у судзе гэтай інфармацыяй не валодалі, а сваякі не пажадалі размаўляць з журналістамі.
«У яго ці то канал на Youtube ёсць, ён там відосікі нейкія посціў. І вось да яго на працу прыехалі хлопцы з ГУБАЗіК з нагоды канала на Youtube пагаварыць. Потым такія: „А дай свой тэлефон“. „А на“. І яны як пачалі гартаць», — распавёў Павел.
Асаблівую ўвагу Аляксей прыцягнуў пасля таго, як выклаў уі нтэрнэт відэазапіс з інструкцыяй па вырабе выбуховага рэчыва, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня». Таксама следчыя выявілі, што ён адпраўляў на «экстрэмісцкія рэсурсы» службовыя дакументы і скрыншоты ўнутранай перапіскі сярод супрацоўнікаў паліклінікі. Таксама Мандзік зарэгістраваўся ў «Плане Перамога». Займалася справай следчы Алена Янковіч.
Аляксея Мандзіка пачалі судзіць у чэрвені 2022 года па шасці артыкулах КК:
Аляксей не прызнаны палітвязнем. Ён ёсць у спісе ініцыятывы dissidentby. Яго ўнеслі ў пералікі арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці.
У лютым 2022 года, будучы пад следствам, хлопец напісаў два лісты ў рэдакцыю «СБ. Беларусь Сегодня» з выбачэннямі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі і пракурорскага работніка Аліны Касьянчык. Аляксей прасіў, каб пакаранне было звязана з абмежаваннем свабоды, а не пазбаўленнем.
Аляксей распавёў, што нарадзіўся ў Мастах. Удзельнічаў у алімпіядах па хіміі і дайшоў да ўзроўню рэспубліканскай. Паступіў у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 2016 годзе. Працаваў у Дубненскай участковай бальніцы ў Мастоўскім раёне, Мастоўскай раённай СДЮШАР, з 5 кастрычніка 2020 года — у гарадской паліклініцы № 5 Гродна. Актыўна займаўся пытаннем вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19.
Мандзік распавёў, што жыве з жонкай на здымнай кватэры. Жонка расла без бацькі, а ў снежні 2021 года ў яе памерла мама. Яна была інвалідам з-за ўскладненняў цукровага дыябету — ампутаваныя абедзве нагі. 16 лістапада ў Аляксея нарадзілася дачка Мія. Дачка з’явілася на свет раней тэрміну на месяц і цяпер у яе ёсць праблемы са здароўем. «Я яшчэ ні разу не бачыў сваю дачку, толькі на фотаздымках. Жонцы адной вельмі цяжка!" — напісаў Аляксей.
— Не хачу мець нічога агульнага з гэтымі здраднікамі нашай Радзімы! Хачу проста жыць і працаваць на карысць нашай Краіны, нашага Народа! Хачу і далей працаваць лекарам, нават у прафесійным плане, дапамагаць людзям! Ну і самая галоўнае — быць побач са сваёй каханай жонкай і вядома ж — дачушкай Міяй! Хочацца глядзець як яна расце, радуецца жыццю і ў адзін цудоўны момант скажа, што я самы лепшы тата на свеце! — напісаў Аляксей, сцвярджаючы, што на каментары яго заахвоцілі мадэратары Telegram-каналаў.
«Нават дзіўна, што ў лекара, чалавека быццам бы адукаванага, апынулася псіхалогія тыповага дробнага крымінальніка. Які адважны і грозны да тых часоў, пакуль яго не схапілі за руку. І куды адразу дзяюцца фарс і гонар? Ён неадкладна пачынае выкручвацца і выкручвацца, каяцца і бажыцца… Мы расцэньваем такое імгненнае перараджэнне толькі як спробу сысці ад адказнасці», — пракаментавалі яго ліст сілавікі ў «СБ. Беларусь сегодня».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…