Елкавыя рынкі ў Гродне пачалі працаваць 20 снежня. Дзевяць з іх размясцілі ў Ленінскім раёне горада, а сем – у Кастрычніцкім. Рынкі будуць працаваць да 30 снежня з 11:00 па 19:00, паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Дзе набыць елку ў Ленінскім раёне
- вул. Болдзіна, 16 (каля крамы “Квасоўскі”);
- бульвар Ленінскага Камсамола (каля міні-рынка “Фарты”);
- вул. Горкага, 75 (каля крамы “Нарач”);
- вул. Ліможа, 30 (каля крамы “Еўраопт”);
- вул. Брыкеля, 25 (каля крамы “Гродзенскага мясакамбіната”);
- вул. Малышчанская (каля крамы “Дыяніс”);
- вул. Дзяржынскага (каля міні-рынка “Дзевятоўка”);
- вул. Ціміразева (каля крамы “Еўраопт”);
- праспект Касманаўтаў (каля аўтавакзала).
Дзе набыць елку ў Кастрычніцкім раёне
- вул. Вялікая Альшанка, 13 (каля крамы “Еўраопт”);
- вул. Агінскага, 22 (каля крамы “Алмі”);
- вул. Соламавай, 70 (каля крамы “Еўраопт”);
- вул. Глухава, 1;
- вул. Стралковая, 21 (каля крамы “Еўраопт”);
- праспект Янкі Купалы, 49 (каля ўніверсама “Брэст”);
- Індурская шаша, 8 (каля крамы “Нарач”).
Цана ялінкі будзе залежаць ад памера дрэва
- Да 1 метра – ад 9,50 да 12 рублёў;
- ад 1 да 2 метраў – ад 10,5 да 15 рублёў;
- ад 2 да 3 метраў – ад 13 да 24 рублёў;
- ад 3 да 5 метраў – ад 23,5 да 30 рублёў.
Цана ялінкі ў кадцы:
- Да 0,5 метра — ад 10 да 14 рублёў;
- ад 0,5 да 1 метра — ад 15 да 22 рублёў;
- ялінкавы букет — ад 3 да 6 рублёў.


