Умовы ў турме №1 Гродна. Малюнак вязня СІЗА №1
Адразу ў некалькіх палітвязьняў СІЗА Гродна пачалі залічваць вагу атрыманых пасылак у агульны ліміт перадачаў на месяц — 30 кг. Гэта значыць, яны цяпер могуць атрымаць агулам менш перадач, чым раней. Гэта назіралася і ў іншых установах. Пра сітуацыю расказала жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга.
Журналіста Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі. Таксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых (4 800 рублёў). Акрамя гэтага, ён павінен выплаціць 2000 рублёў кампенсацыі дзевяці нібыта пацярпелым. Івашына абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі.
Дзяніс — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя InformNapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Ён пісаў пра санаторыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Крыме, пра сітуацыю з COVID-19, рабіў расследаванне пра беркутаўцаў, якія пасля рэвалюцыі ва Украіне ўцяклі ў Беларусь.
«Шматлікія сваякі палітвязняў і самі палонныя сутыкаюцца з рознымі правіламі ў розных установах. І справа тут не ў статусе зняволенага, т.б. не залежыць ад таго, ці ён «падазраваны» ці ўжо «асуджаны», а часам проста ад настрою супрацоўніка, які, напрыклад, прымае перадачы ці пасылкі.
Агульныя для ўсіх вязніцаў ці калоніяў правілы існуюць, і ў друкаваным выглядзе іх нават можна знайсці на стэндах у пунктах прыёму тых самых перадачаў. Але ж часам мясцовыя працаўнікі, ці хутчэй адміністрацыя, могуць дадаць ці выкрэсліць са спісу той ці іншы прадукт ці рэч, а той, хто прымае перадачы, можа трактаваць той спіс наогул па-свойму", — паведамляе Вольга Івашына.
— Ліміт кілаграмаў перадачаў на месяц таксама можа адрознівацца — у залежнасці ад таго, што з набытага ва ўнутранай краме ў залік не ідзе. Напрыклад, гродзенская турма не лічыць напоі, а некаторыя не залічваюць вагу ўсяго, што сваякі купляюць у турэмнай краме. Прымальнік перадачаў можа акругліць кілаграмы ў той ці іншы бок.
— Адны ўстановы прымаюць пасылкі толькі з укладзеным спісам дасланага, іншыя — без яго абыходзяцца.
— Адны працаўнікі патрабуюць распакоўваць усё, што не ў празрыстай упакоўцы, іншыя — нават рэчы ў завадской упакоўцы распакоўваюць і правяраюць.
— Затое цудоўна бачыцца мэта: трымаць вязня ў паўгалодным стане, каб ён увесь час думаў толькі пра тое, дзе здабыць дадатковую ежу, мо нават падаўся ў стукачы ці падобнае, — робіць здагадку Івашына.
Дзяніс пакуль такіх абмежаванняў не мае. Вольга дадае, што фіксуе кожны злачынны крок у дачыненні да мужа. Яна раіць гэтага сваякам іншых палітзняволеных — для судоў, якія будуць пасля змены сістэмы.
З той жа сітуацыяй сутыкнуліся блізкія Паўла Мажэйкі ў верасні. Для яго пасылкі пачалі лічыць у дазволеныя 30 кг перадач у месяц. Па словах праваабаронцаў, у СІЗА Брэста склалася падобная практыка: там пасылкі і перадачы лічаць у дазволеныя 30 кг.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…