Навіны

Да сняданку — келіх віна. У Гродне адкрылася кавярня Pink

У Гродне 26 лістапада на Маставой, 31А — у маленькім будынку за крамай пальчатак «Акцэнт» — адкрылася кавярня Pink. Уладальнікі паабяцалі знаёмых гродзенцам барыста, разнастайнасць алкаголю і сіропаў для кававай карты, а таксама прыгожыя і смачныя дэсерты. Новую ўстанову заўважыў Telegram-канал «Туси в Гродно».

Фота: Instagram кавярні Pink

Аб хуткім адкрыцці ўладальнікі абвясцілі ў жніўні 2022 года. Тады ж яны падалі абсталяванне для другога Latte art battle ў Гродне.

Фота: Instagram кавярні Pink

«У самым сэрцы Гродна»

«Тры месяцы доўгай і карпатлівай працы, і мы на фінішнай прамой. Знайшлі паcуючае месца ў самым сэрцы Гродна, сабралі дружную каманду, прадумалі кожны момант да дэталяў. Гэта будзе нешта неверагоднае, і зайшоўшы да нас, вы пра нас дакладна не забудзеце… Панарамны від, неонавы колер, духмяная кава, смачная ежа, моцны алкаголь і ўсмешлівыя барыста — рэчы, якія вы сапраўды адчуеце з першых секунд у Pink», — абяцаюць уладальнікі.

Да сняданку — келіх віна

У афармленні - шмат элементаў ружовага колеру: кветкі, плакаты, вазы.

Фота: Instagram кавярні Pink

У меню — тосты, тар-тар, брускета, салаты, сырнікі, лянівыя варэнікі. Ёсць дэсерты: суфле і тарты. Да сняданку тут можна ўзяць келіх віна.

Ёсць спецыяльныя зімовыя прапановы — гарачыя аўтарскія безалкагольныя і алкагольныя напоі. Акрамя таго — чай, кава, віно, напоі і кактэйлі.

Фота: Instagram кафэ Pink

У гонар адкрыцця тром гродзенцам падарылі сертыфікаты па 30 BYN на ўсе меню.

Кавярня Pink працуе:

ПН-СБ — 10:00 — 23:00

НД — 10:00 — 21:00

Чытайце таксама: «Маладосць», якая чаго-небудзь хоча. На Маставой адкрылася новае месца: яно пра ежу і атмасферу

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025