Бланк. Фота: адкрытыя крыніцы
Ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці плануе вырабіць бланкі «для патрэб мабілізацыйнага напрамку». Для гэтага праводзяць закупку з адной крыніцы.
Збіраюцца вырабіць:
Агульная сума закупкі - 3305 рублёў. Крыніца фінансавання — абласны бюджэт. Тэрмін пастаўкі - з 5 па 16 снежня.
Падобныя дзяржзакупкі - не рэдкасць. Напрыклад, у красавіку 2022 года ваенны камісарыят збіраўся вырабляць бланкі для накіравання прызыву і мабілізацыйнага кірунку.
Таксама на сайце дзяржзакупак размешчаны два тэндэры на друк бланкаў, звязаных з мабілізацыяй, для Брэсцкага абласнога ваенкамата, заўважыла Zerkalo.io. Толькі персанальных позваў, верагодна, на выпадак яе аб’явы да канца года збіраюцца надрукаваць 180 тысяч.
«Не, гэта ўсё фэйкі, і, скажам так, высмоктваюць нядобрыя людзі інфармацыю з таго, чаго няма. Гэта ідзе татальная зверка рэальных людзей — праверка актуальнасці дадзеных, якія трапляюць у ваенныя камісарыяты, і ўсё. Ні мабілізацыі, ні прызыву няма», — паведамілі тады выданню ў ваенкамаце Брэсцкай вобласці.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…