У Гродне і Ваўкавыску распачалі крымінальныя справы за павышэнне цэнаў на 1,7 руб

У Гродзенскай вобласці распачалі дзве крымінальныя справы за павышэнне цэнаў на прадукты. Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) убачыў беспадстаўнае павышэнне цэнаў у дзвюх крамах Гродна і Ваўкавыска, паведаміла БелТА.

Супермаркет у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

КДК выявіў павышэнне цэнаў не менш чым на 30 пазіцый тавараў. Сярод іх каўбасныя вырабы, мясныя кансервы і марожанае. Цану павялічылі з 6 па 8 кастрычніка. Павышэнне на асобныя тавары дасягнула 1,7 рублёў.

Па якім артыкуле могуць асудзіць супрацоўнікаў крамаў

За павышэнне цаны на прадукты супрацоўнікам крамы пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў са штрафам альбо без яго. Таксама адказную асобу пазбавяць права займаць акрэсленыя пасады і займацца акрэсленай дзейнасцю паводле ч.1 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Калі забаранілі рост цэнаў

Рост цэнаў забаранілі ад 6 кастрычніка 2022 года. Выключэнні з забароны тычацца індывідуальны рашэнняў міністра альбо старшыні аблвыканкама. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што за парушэнне забароны будуць затрымліваць і заводзіць крымінальныя справы. Адказнасць ён усклаў на Генеральную пракуратуру і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

З ростам цэн ужо змагаліся — без асаблівага выніку

За год — з верасня 2021 па жнівень 2022 года — мяса падаражала амаль на 18%, алкаголь на 16%, малако на 13,5%. У лютым 2021 года ўлады Беларусі спрабавалі замарозіць цэны на некаторыя прадукты. Пастанова Савета Міністраў пачала дзейнічаць з сакавіка 2021 года. Паводле дакумента рост цэнаў на тавары першай неабходнасці не павінен быў перавышаць 0,2% у месяц (то бок 2,4% у год). У спіс патрапіла 57 тавараў.

Але за 2021 год спецыяльная камісія ад Савета міністраў некалькі разоў дазваляла павысіць цану больш усталяванай нормы. У снежні 2021 года спіс скарацілі да 29 пунктаў. З катэгорыі сацыяльна значных прыбралі рыс, грэчку, соль, бяскостнае мяса, каўбасу, агуркі, памідоры, гарбату. На астатнія прадукты дазволілі падымаць цэны ад 0,3 да 0,9 працэнтаў у месяц.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025