Пешаходны мост праз яр на вул. Фамічова закрыты з пачатку 2022 года. Працы на ім не вядуцца. Што будзе з мастом? Адказ на пытанне гледача даў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік у стрыме ТРК Гродна.
На мост страчаная праектная дакументацыя. «Матэрыялы, з якіх ён выраблены, кажуць аб саматужным спосабе вытворчасці. У Гродне ёсць некалькі такіх мастоў, якія з’явіліся „паўкустарным“ спосабам. Людзі да іх прывыклі, а на іх няма дакументацыі, таму вызначыць ступень зносу, кантрольныя сілавыя кропкі і магчымасць рэканструкцыі — мы нават не ведаем, што там закладзена».
Гродзенскі гарвыканкам будзе вывучаць патрэбу ў мосце. Калі ён высока запатрабаваны, яго прыйдзецца будаваць зноўку, паведаміў Каранік.
Зараз на мосце ўстаноўлена агароджа з прываранымі рашоткамі. Стэнды побач паведамляюць, што рух забаронены. Жыхарам даводзіцца рабіць крук.
Чытайце таксама: