Шклозавод “Нёман” у Бярозаўцы выпусціў новую калекцыю крышталю для алкаголя “Premiere”. Рашэнне выпусціць новую калекцыю стала вынікам рэбрэндынгу, які адбыўся ў 2021 годзе, паведаміў шклозавод “Нёман”.

Для крышталю рапрацавалі актуальную ўпакоўку і скарэктавалі пазіцыяаванне. Адштурхоўваліся ад трэндаў: посуд павінен выглядаць сучасна і проста. У ім не павінна быць нічога лішняга. Таксама посуд павінен дарэчна глядзецца ў любым інтэр’еры і пры любой сервіроўцы стала.

Што ўвайшло ў калекцыю
Маркетолагі завода вывучылі формы, якія зараз папулярныя і больш запатрабаваныя на рынку. У новую калекцыю увайшлі:
- графін для віскі
- келіх для віскі
- кілішкі для водкі і лікёраў
- келіх для напояў, вады і кактэйля
- шампанка з плоскім дном для марціні альбо шампанскага
Варыянт шампанкі – больш выкшталцонны, з крышталю, з філіграннай нарэзкай.

За колькі можна набыць новую калекцыю
Набор з двух келіхаў для віскі каштуе амаль 53 рублі. Набор кілішкаў для віна, аб’ёмам 40 мл – 53,30 рублёў. Набор з чатырох шампанак – 101,5 рубель. Набор келіхаў для кактэйляў аб’ёмам 330 мл – 102,70 рублёў.
Перад выпускам параіліся з будучымі пакупнікамі
Спачатку дызайн узгаднікі з вытворчасцю “Нёмана” і зрабілі першыя ўзоры. Потым іх паказалі фокус-групе, якая станоўча адзначыла новую калекцыю. Пасля гэтага першую партыю новай калекцыі пусцілі ў вытворчасць.
Новую калекцыю ўжо можна набыць у фірмовых крамах “Нёман”. У Гродне яны размяшчаюцца на вуліцы Карбышава, 22. А таксама ў ГЗЦ “Triniti”.


