Навіны

Актывістцы Бондаравай не спадабаўся факультатыў ад ЮНІСЕФ. Што ёй адказалі ў Міністэрстве адукацыі

Гродзенская актывістка Вольга Бондарава паскардзілася ў Міністэрства адукацыі на праграму школьнага факультатыва, які стварылі разам ў ЮНІСЕФ «Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога равеснікам у крызіснай сітуацыі» для 9−11 класаў. У міністэрстве з ёй не пагадзіліся.

Вольга Бондарава

Што не спадабалася Бондаравай

Праўладная актывістка паскардзілася на факультатыў пасля таго, як убачыла яго праграму. «Уражанні ад праграмы дваякае: ёсць як безумоўна станоўчыя, так і радыкальна непрымальныя для мяне моманты, некаторыя тэмы спрэчныя, могуць мець дваякую трактоўку ў залежнасці ад выкладчыка», — напісала Бондарава ў сваім Telegram-канале.

Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці - за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Праходзіла пацярпелай па справе Васіля Пільца і Вадзіма Плаўскага. Здымала на відэа паразвешваныя ў Гродна стужкі, налепкі і сцягі, аб чым распавядала ў Telegram-канале.

Актывістка лічыць, што тэму, дзе гаворыцца пра «ніхто нікому нічога не павінен» трэба выключыць з праграмы. Меркаваннем Бондаравай, гэту фармулёўку можна трактаваць як любую «неаліберальную брыдоту, якую на захадзе называюць „нормай“».

«Заклікаю Міністэрства адукацыі пераглядзець пералік і напаўненне тэм і прадставіць на грамадскае абмеркаванне новы варыянт ЮНІСЕФаўскай ініцыятывы для беларускіх дзяцей», — падсумавала Бондарава.

Што адказалі ў Міністэрстве адукацыі

У Міністэрстве адукацыі лічаць, што факультатыў накіраваны на фарміраванне такіх жыццёвых навыкаў, як камунікацыя, выказванне пачуццяў, вядзенне перамоваў, эмпатыі, магчымасці слухаць і інш. Акрамя гэтага, факультатыў павінен сфарміраваць у школьнікаў навыкі адказных паводзінаў, якія накіраваны на захаванне жыцця і здароўя.

Таксама ў міністэрстве звярнулі ўвагу, што ў Беларусі не забаронена дзейнасць Прадстаўніцтва Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ), які на думку Бондаравай, «топіць за аднаполыя сем'і».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025