У хлопчыка памерла маці, а потым і бацька. Паводле закону, пасля смерці бацькі яму павінны былі павысіць выплаты, а заняцца гэтым мусіў каледж. Але не стаў.

Пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла парушэнне правоў дзіцяці-сіраты: каледж, дзе з верасня 2024 года знаходзіцца пад апекай няпоўнагадовы, не паведаміў у органы сацабароны пра яго новы статус пасля смерці бацькі ў чэрвені 2024 года.

Хлопчыку належала падвышаная пенсія — 50% ад сумы па страце карміцеля, як дзіцяці-сіраце, які страціў абодвух бацькоў да 18 гадоў. Памер такой пенсіі залежыць ад заробку абаіх карміцеляў (маці і бацькі). Але праз тое, што каледж, ведаючы аб смерці бацькі, не ініцыяваў пераразлік, дзіця атрымлівала толькі 25% — як тое, што засталося без апекі аднаго з бацькоў.

Пракурор запатрабаваў аднавіць правы хлопца і правесці пераразлік. Паводле звестак упраўлення сацабароны Кастрычніцкага раёна, дзіцяці ўжо даплацілі больш за 1,5 тыс. рублёў за перыяд з 16 чэрвеня 2024 па 31 мая 2025 года.

Чытайце таксама: Гродзенец выратаваў сірату ад дзіцячага дома — змог даказаць, што ён бацька