Каложская царква стаіць у Гродне дзевяць стагоддзяў. Унутры яе сцены дагэтуль захоўваюць 27 графіці XIII-XIX стагоддзяў з малюнкамі і надпісамі на кірыліцы і лацінцы. Як іх знайсці, расказаў акаўнт царквы ў Instagram.

Тры постаці з німбамі

Гэта самае вялікае графіці. У кожнага з сілуэтаў над галавой бачныя німбы. Гэта значыць, што на малюнку выяўленыя святыя. Справа надпіс: «Святы Спасе, св (Ятая Ганна), святой Сімео (не) (памілуй мя) не грэшнага, які шмат зграшыў». Усё, што ў дужках — здагадкі, бо не ўсе літары ў надпісы захаваліся.

Імаверна, гэта сцэна Стрэчання, апісаная ў Евангеллі: самая маленькая фігурка Ісуса знаходзіцца на руках у святога Сімяона, а побач з імі — прарочыца Ганна. Мабыць, хтосьці пакінуў па сабе такую малітву ў сценах храма. Навукоўцы кажуць, што аўтар жыў у XIII стагоддзі.

коложская церковь граффити
Крыніца: instagram.com/kalozha

Як знайсці?

Зайшоўшы ў храм, трэба павярнуць налева. Падыдзіце да нішы, у якой будуць бачныя рэшткі фрэскі: два німбы і ўзоры. Графіці знаходзіцца на правай сценцы гэтай нішы. Разгледзець яго можна з ліхтарыкам.

Літары і рысачкі

Ад гэтага надпіса захавалася толькі літары «ГІ» злева. Верагодна, гэта пачатак імя. Рысачкі справа ж пазначаюць колькасць малітваў, прачытаных за гэтага чалавека.

У царкве і цяпер так робяць: калі вернік ці верніца падае просьбу пра малітву саракавуст, імя запісваюць у сшытак і адлічваюць за яго на літургіі 40 малітваў.

коложская церковь граффити
Крыніца: instagram.com/kalozha

Як знайсці?

Размяшчаецца ў наступнай нішы справа ад папярэдняй.

Аўтографы

У Каложы і шмат аўтографаў тыпу «Тут быў Вася». Самы ранні з іх адносяць да XIV стагоддзя. Лепш за ўсё захавалася подпіс нейкага Цыбульскага. Сваё прозвішча ён напісаў двойчы: лацінкай і кірыліцай.

Ёсць і рэшткі надпісу з 4-х літар «Боло». Цікава, што прозвішча цяперашняга настаяцеля царквы — Балоннікаў.

Графіці ў алтары

Гэтыя надпісы, а таксама малюнак зорак, птушак і крыжоў знаходзяцца ў алтары царквы. Паглядзець на іх можна толькі з экскурсаводам.

Чытайце таксама: