У ААТ «Гродна Азот» абдумваюць мэтазгоднасць устаноўкі зарадных станцый для электрамабіляў. Пакуль на прадпрыемстве збіраюць дадзеныя аб работніках, якія ездзяць на аўто з акумулятарнай батарэяй.

Супрацоўнікам — уласнікам электракараў прапануюць самім патэлефанаваць у аддзел сацыяльнага развіцця, піша «Гродненский химик». Звяртацца можна і работнікам, якія ў бліжэйшы час збіраюцца пачаць карыстацца машынамі з рухавікамі з акумулятарнымі батарэямі.

Зараз у Гродне працуюць каля 20 месцаў, дзе можна заправіць электрамабіль. На кожным абсталявана мінімум адна ці больш электразарадных станцый.

Чытайце таксама: