нерухомасць у Гродне

У Грандзіцкім лесе ёсць пункт пракату квадрацыклаў і матацыклаў. На думку прыродааховы, людзі, якія катаюцца там, шкодзяць прыродзе. Пра гэта паведаміў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў адказе на зварот ГА «Экаманіторынг».

У адказе гаворыцца, што ў канцы студзеня камітэт абследаваў гэтыя тэрыторыі. У выніку парушэнні пацвердзіліся. Зараз выяўляюць асоб, вінаватых у парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Калі іх не выявяць, прыбіраць парушэнні будзе землекарыстальнік, то бок ДЛГУ «Гродзенскі лясгас».

ответ природа гоночная трасса
Фота: «Экомониторинг»


Чытайце таксама:

Канфлікт у Грандзіцкім лесе: гродзенец збірае подпісы за забарону матацыклаў і квадрацыклаў

Ахова прыроды не супраць пакатушак у Грандзіцкім лесе. А гродзенец хоча іх забараніць


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life