Дзе ў верасні ў Гродне завершаць дарожныя працы, а ў якіх дварах нарэшце пакладуць асфальт, расказаў «Гродзенскай праўдзе» намеснік дырэктара КУП «Рамбудаўтадор» Юрый Лапцеў.
У найбліжэйшы час пачнуць укладваць асфальт па адрасах:
- вул. Камарова, 22, 22а, 24,
- вул. Багуцкага, 2, 2а, 4−10,
- вул. Горкага, 88,96,
- вул. Курчатава, 9, 11,13,
- вул. Урублеўскага, 43.
У верасні адрамантуюць асфальт на вуліцах:
- Акадэмічная,
- Батанічная,
- Асфальтавая,
- Чырвонапартызанская,
- Маладзёжная,
- на скрыжаванні вул. Багуцкага-Дамброўскага.
Уладкаванне штучных няроўнасцяў, ходнікаў, астраўкоў бяспекі з зонамі пасадкі і высадкі дзяцей у верасні завершаць на вуліцах:
- Пестрака,
- Серафімовіча,
- Шчорса.
Тактыльная папераджальная плітка для зручнасці людзей з аслабленым зрокам і з парушэннем апорна-рухальнага апарата з’явіцца толькі ў адным месцы — на прыпыначных пунктах «аўтавакзал» у абодвух кірунках.
Асфальт адновяць і там, дзе цяпер мяняюць цеплавыя інжынерныя сеткі перад восеньска-зімовым перыядам. Гэта здарыцца пасля поўнага завяршэння земляных работ.
Што ўжо зроблена
Асфальтаванне двароў цалкам завяршылі па адрасах:
- БЛК, 20, 22,
- Камарова, 4, 8, 10, 14−20,
Ніжні пласт асфальту паклалі на вул. К.Маркса, 3, 5а, 7, 9 і 11.
Штучныя няроўнасці, тратуары і астраўкі бяспекі ўладкавалі на вуліцах:
- 17 верасня,
- Курчатава,
- Перамогі,
- Савецкіх пагранічнікаў,
- Пралетарская,
- Брыкеля,
- Кабяка.
У ліпені-жніўні КУП «Рамбудаўтадор» завяршыла рамонт дарогі па вуліцах:
- Рэпіна,
- Шчорса,
- Цітова,
- Каліноўскага,
- Камунальная,
- Камсамольская,
- Гожская,
- Пралетарская,
- на завулку Даватара.
У першым паўгоддзі 2022 года ў Гродне пры добрых умовах надвор’я збіраліся адрамантаваць больш за 20 дарог, а за 2022 год — 150 двароў. У іх трэба мяняць дарожнае пакрыццё і прыводзіць у парадак пешаходныя сувязі. Да 1 ліпеня ў Гродне планавалі адрамантаваць 51 двор.
Раней палічылі, што на рамонт 500 двароў, якім ён спатрэбіцца, у Гродне сыдзе 3,5 гады. Акрамя суцэльнага асфальтавання, летам на вуліцах горада праводзілі і ямачны рамонт. Ён ахапіў 1,5 тыс. кв. м. дарожнага палатна ў Кастрычніцкім раёне.
Чытайце таксама: