Павільён ад гродзенскага мясакамбіната размясцілі ў парку Жылібера. Кропка грамадскага харчавання з’явілася паміж вялікім фантанам і прыпынкам грамадскага транспарту «Тэатр лялек».
Там, як і ў павільёне-карэце на Савецкай плошчы, будуць прадаваць шашлык і іншую мясную прадукцыю, піша Newgrodno.by. Павільён ўжо ўсталяваны, цяпер вядуцца ўнутраныя і вонкавыя працы.
Яшчэ адзін павільён ад мясакамбіната рыхтуюцца ўсталяваць на месцы кіёскаў ад «Каралеўскага палявання» і «Гроднаабалсаюздруку» на Ажэшкі. Новы павільён будзе 10 м у даўжыню, 3,2 — у шырыню і 3,4 — у вышыню. Гандляваць там будуць круглы год: пры пабудове ўлічваюць зімовую снегавую нагрузку, сцены і падлогу ўцяпляюць, пісаў канал Urban Hrodna. Павільён будзе мабільным, пры неабходнасці яго будуць перамяшчаць. На ім размесцяць шыльду «Кулінарыя» і падсвятленне, будзе дзве касы і два ўваходы.
Размясціць яго збіраліся да 6 чэрвеня, але падрыхтоўчыя працы пачалі толькі цяпер. Кіёск з кулінарнымі вырабамі пакуль пераставілі ў двор за паркоўку на рагу плошчы Леніна.
Чытайце таксама: