На сайце Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) у Гродне з’явілася ўкладка «Паслугі ў выхадныя і святочныя дні». У рамках эксперыменту бальніца мусіла аказваць у гэтыя дні платныя паслугі з 1 траўня. Праўда, тады ў самой бальніцы пра гэта яшчэ нічога не ведалі.

Hrodna.life паглядзеў, якімі паслугамі можна скарыстацца ў выхадныя.

Што можна зрабіць у выхадныя?

У пераліку паслуг у выхадныя — 9 пазіцый. Цэны пазначаны ў беларускіх рублях.

  • Нейрахірургія
    • Сакральная блакада — 45,77
  • Уралогія
    • Назіральная цыстаскапія ў жанчын і мужчын — 28,33
  • Траўматалогія і артапедыя
    • Прымяненне плазмы, узбагачанай трамбацытамі ў пацыентаў з дэгенератыўнымі захворваннямі апорна-рухальнага апарата — 64,03
    • Унутрысугломнае ўвядзенне прэпаратаў з гіалуроновой кіслатой пацыентам з дэгенератыўнымі захворваннямі апорна-рухальнага апарата — 45,57
    • Параартыкулярныя блакады з гарманальнымі прэпаратамі - 45,57
    • Артраскапія каленнага суглома — 703,20
    • Аперацыя на пярэднім аддзеле ступні (Halus Valgus) — 1 273,58
  • Хірургія
    • Аперацыя пры сіндроме «запясцевага канала» — 603,61

Як атрымаць паслугу

Каб атрымаць адну з гэтых паслуг, трэба звярнуцца ў аддзяленне платных медыцынскіх паслуг, дзе вам раскажуць усё неабходнае.

«Пасля аказання платных медыцынскіх паслуг у выхадныя дні, далейшая медыцынская дапамога ў працоўныя дні аказваецца бясплатна ў поўным аб’ёме, з магчымасцю прадастаўлення сэрвісных паслуг», — пазначана на сайце БСМП.

На нашы званкі ў аддзеле платных медыцынскіх паслуг не адказалі.