У сярэдніх школах цана за харчаванне вырасла на 11%. У школьным меню абяцаюць навінкі, а вучні 5-11-х класаў змогуь выбіраць ці есці суп на абед. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай ў эфіры Беларускага прэс-цэнтра.

Чым плануюць карміць дзяцей
У навучальным 2022/2023 годзе, у школьным меню павінны з’явііцца навінкі. Гэта мітболы “Сытныя”, “курачка пікантная”, біфштэкс “Цудоўны”, крокет “Асаблівы”, запяканка “Здаравёнак” і каўбаскі “Абібок”. У буфетах з’явіцца ягадны пірог з пясочнага цеста з пацёртымі ягадамі.
Таксама засталіся ў меню “шашлычок школьны” з філе цаплянятаў, перапяліныя яйкі, тварожна-шакаладная запяканка. Пра гэта паведаміла дырэктарка “Камбіната школьнага харчавання Мінска” Надзея Лукашэвіч.
У школьнікаў будзе выбар, а стравы будуць больш духмяныя
На абед вучням 5-11-х класаў прапануюць абед на выбар: з супам альбо без яго. Каб зрабіць стравы больш духмянымі і прывабнымі ў новым навучальным годзе вырашылі прымяняць не толькі зеляніну, але і папрыку.
Чытайце таксама: Два айфоны для сям’і і кандыцыянер для маці: другога запар дырэктара камбіната школьнага харчавання будуць судзіць за крадзеж і хабар


