Навіны

Што такое гарадскі дызайн-код? Слухайце ў падкасце «Утульны горад»

У 2019 годзе адміністрацыя Гродна абвесціла конкурс на распрацоўку турыстычнага брэнда горада. Шмат таленавітых (і не вельмі) дызайнераў тады прадставілі грамадскасці свае варыянты лагатыпа і слогана для Гродна. Перамаглі брэсцкія дызайнеры, якія распрацавалі лагатып, адмыслова шрыфт і яшчэ шмат рознай сімволікі. Аднак тыя самыя сімвалы, якія вызывалі такія бурлівыя дыскусіі ў гараджан, выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. Навошта ўвогуле патрэбен гораду брэнд і чым ён адрозніваецца ад дызайн-кода? Разбіраемся з дызайнерам, урбаністам і гарадскім актывістам Віталём Богдзелем у новым выпуску падкаста «Утульны горад».

Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.

Што такое дызайн-код?

Гарадскі дызайн код — гэта сукупнасць правіл, паводле якіх павінна распрацоўвацца ўся гарадская графічная сімволіка. Напрыклад, шыльды з назвамі вуліц і нумарамі дамоў, інфармацыйныя дошкі і мапы на прыпынках маюць быць выкананы ў адзіным стылі. Тое ж самае ў ідэале павінна датычыцца і шыльдаў розных устаноў, крамаў і рэстаранаў.

Віталь Богдзель лічыць, што тая колькасць рознакаляровых шыльдаў, што можам пабачыць на крамах, напрыклад, у раёне аўтавакзала — недапушчальна. Ад такой разнастайнасці чалавек перастае ўспрымаць інфармацыю, губляецца ў бясконцых назвах і лагатыпах. А галоўнае — увогуле перастае заўважаць архітэктуру, на якой усе гэтыя шыльды месцяцца. Уражанні ад найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў можна сапсаваць, калі суцэльна завесіць сцены рэкламнымі банерамі.

Будынак на праспекце Касманаўтаў, насупраць аўтавакзала. На думку Віталя Богдзеля, на ім занадта шмат шыльдаў.

Што такое брэнд горада?

Брэнд горада часта блытаюць з дызайнам, або з лагатыпам і слоганам. Насамрэч, брэнд — гэта не канкрэтны аб’ект, а вобраз, які фармуецца ў людзей наконт нейкага прадмету. Напрыклад, наконт горада Гродна. Сукупнасць стэрэатыпаў, эмоцый, успамінаў і рэпутацыі - вось тыя складнікі, які фармуюць нашае стаўленне да горада, а значыць і яго брэнд.

Чытайце таксама: Што, зноў?! У Гродне абвясцілі конкурс на брэнд для Гродзенскага раёна

Брэндам можна кіраваць. Мы можам уплываць на тое, якім будзе фіксавацца Гродна ў розумах людзей. Дызайн-код — адзін з тых элементаў, які адыгрывае станоўчую ролю ў фармаванні добрага стаўлення да горада. Калі чалавек бачыць вакол сябе стыльная надпісы і шыльды, якія не перашкаджаюць агляду мясцовая архітэктуры, то ў яго падсвядома будзе фармавацца ўражанне, што горад акуратны і прыгожы. Прычым, чалавек можа і не асэнсоўваць, што менавіта яму спадабалася. Проста ў такім месцы яму будзе файна і ўтульна. Менавіта так і фармуецца брэнд горада.

Чытайце таксама: В Гродно начнут использовать выбранный бренд города. Раньше этого не делали из-за пандемии

У чым праблема распрацоўкі брэнда?

Часта праблема ў тым, што адміністрацыя можа дакладна не разумець, што такое брэнд, што такое дызайн, і навошта яны патрэбныя. Як вынік, адміністрацыя не можа даць адмысловае тэхнічнае заданне дызайнерам і іншым спецыялістам. Дызайнеры таксама ў разгубленасці, бо не разумеюць, што менавіта яны маюць распрацоўваць. У выніку, нават калі і атрымліваецца распрацаваць нешта годнае, ва ўсё той жа адміністрацыі застаецца пытанне, як гэтыя распрацоўкі выкарыстоўваць.

Слухайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025