Навіны

Расследаванне справы «Рабочага руху» скончана. Што пагражае былым стачкамаўцам «Гродна Азот»

Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі (КДБ) скончыў раследванне справы «Рабочага руху». Справу перадалі ў пракуратуру для напраўлення ў суд. Сярод фігурантаў справы ёсць гродзенцы, якія працавалі на «Гродна Азот».

Адміністрацыйны будынак «Гродна Азот». Фота: Hrodna.life

У выніку следства супрацоўнікі КДБ выявілі, што ўдзельнікі «Рабочага руху» нібыта здзяйснялі злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці», а таксама быццам бы збіралі і перадавалі ў ЗША і Літву службовую інфармацыю абмежаванага характару. Акрамя гэтага, асобныя удзельнікі «Руху» нібыта планавалі варыянты блакіроўкі вытворчасці на «Гродна Азот» і «БМЗ», каб парушыць працу прадпрыемстваў, пашкодзіць і знішчыць маёмасць.

Хто з гродзенцаў фігуруе ў справе «Рабочага руху»

Сярод фігурантаў справы ёсць супрацоўнікі «Гродна Азот»: Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка — іх абвінавачваюць па арт.188 ч.1 (Паклёп — да трох гадоў пазбаўлення волі), арт.356, ч.3 (Здрада дзяржаве — да 15 гадоў пазбаўлення волі), ст.361−1 (Стварэнне эстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім — да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Таксама сярод абвінавачаных — Валянцін Цераневіч, яго абвінавачваюць паводле арт.356 ч.1 (Здрада дзяржаве) і арт 361 ч.1 (Стварэнне эстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім — да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Калі затрымалі «азотаўцаў»

18−19 верасня 2021 года ў Беларусі пачалі затрымліваць завадчан і стачккамаўцаў. У Гродне затрымалі некалі былых і дзейнічаючых супрацоўнікаў «Гродна Азот». Іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025