Соф’я Сапега адправіцца адбываць пакаранне ў Расію — беларускі бок не супраць. Мікалаю Аўтуховічу і Ірыне Гарачкінай змянілі прысуд. Польшчы ўдалося вызваліць 10 палітвязняў з беларускіх турмаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 27 сакавіка па 2 красавіка.

Гродзенка Кацярына Шуст выйшла на волю пасля 10 сутак арышту

Павел Якубель, дзядзька эмігранткі Карыны Маліноўскай, таксама на волі пасля адміністрацыйнага арышту. Ці ўзбуджаная крымінальная справа, не разгалошваецца.

Бондарава працягвае змагацца з Ларысай Геніюш: просіць пакараць «OZ» і «А4»

У OZ прадавалі кніжныя закладкі з выявай Ларысы Геніюш і назвалі яе «выбітнай беларускай пісьменніцай». Актывістка Вольга Бондарава з паплечнікамі падрыхтавалі зварот у пракуратуру Мінска з просьбай даць прававую ацэнку кіраўніцтву ТАА «Прыносім радасць» і прыцягнуць іх да адказнасці. Яна лічыць, што OZ парушае закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму.

Раней Вольга змагалася з фірмай з-за кніг пра аднаполае каханне, «экстрэмісцкіх кніг» Віктара Ляхора і тавараў з выявай «Хагі-вагі».

За распрацоўку закладак Бондарава просіць пракурора Гродна Уладзіміра Клішына пакараць і фірму «А4». Яе заснаваў уладальнік крамы «Кубік» Антон Янкоўскі для распрацоўкі гульняў. У студзені 2023 года яго затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

OZ стварыў набор закладак «Пісьменнікі XX стагоддзя». Там ёсць Шамякін, Быкаў, Караткевіч, Барадулін і Геніюш.

Бондарава ўжо месяц змагаецца са спадчынай Ларысы Геніюш. Бібліятэка ў Каложскай царкве перастала насіць яе імя. Помнік пісьменніцы ў Зэльве знік.

Дзяніса Івашына ў магілёўскай калоніі абмежавалі двума базавымі велічынямі на «атаварцы». Яму належыць пяць

Згодна з правіламі, зняволенаму на ўзмоцненым рэжыме можна траціць пяць базавых велічынь. Але Дзянісу дазволілі толькі дзве (74 рублі). Таксама ён хацеў падпісацца на выданне «Беларусы і рынак».

«Непершапалосныя навіны з волі за краты трапляюць вельмі марудна, вязьні хутчэй даведаліся пра спробы суіцыда Ігара Лосіка, чым пра тое, што выданьне „Беларусы й рынак“ спыніла выхад праз пазбаўленьне рэгістрацыі, а галоўнага рэдактара Канстантына Залатых нібы сёньня акурат пацягнулі ў цырк на сумнае відовішча», — пракаментавала яго жонка Вольга.

25 сакавіка Дзяніса Івашына ўзнагародзілі медалём БНР. Таксама яе атрымалі Кацярына Андрэева, Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Гундар, Уладзімір Лабковіч, Дар’я Лосік, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Валянцін Стэфановіч, Дар’я Чульцова і Паліна Шарэнда-Панасюк. Пасмяротна ўзнагароды атрымалі Аляксей Аўдзеенка, Андрэй Зельцар, Эдуард Лобаў, Алег Панамароў, Міхаіл Шавельскі.

У Гродне правяраюць арэндныя кватэры

Да двух гродзенцаў прыходзілі міліцыянты, правяралі тэлефон, сацыяльныя сеткі, пашпарт, агледзелі кватэру, пыталіся пра апошнія выезды за мяжу. Перапісалі асабістыя звесткі, паглядзелі дамову арэнды. Ім сказалі, што ідзе праверка ўсіх арандатараў кватэр.

У адным з выпадкаў супрацоўнікі завастрылі ўвагу на візе і карце паляка, таксама пыталіся пра выезды за мяжу.

Верагодна, гэта звязана з «ліквідацыяй тэрарыста» ў Гродне.

Жодзінца затрымалі за каментар пра загінулых участковых

27 студзеня ў Навагрудскім раёне ў ДТЗ загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі. 43-гадовы жыхар Жодзіна пакінуў абразлівы каментар. Яго вылічылі. Мужчына паведаміў, што паддаўся дурному ўплыву каналаў.

Паводле версіі сілавікоў, яму пагражае крымінальны артыкул за абразу прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).

Пасля інцыдэнту ў Мачулішчах у Гродзенскай вобласці затрымалі 28-гадовага гамяльчаніна

У пачатку сакавіка каля Воранава быў затрыманы Віктар Залатарэўскі. Мужчына спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на Telegram-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе MAYDAY.TEAM.

Мужчыну падвергнулі адміністрацыйнаму арышту па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Пазней яму прад’явілі абвінавачванні па па арт. 361−1 КК і арт.361−4 КК за нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога». Гамяльчаніна змясцілі ў СІЗА Гродна.

Мужчына працаваў у Мінску ў адной з дзяржаўных арганізацый і пражываў у інтэрнаце. Пасля затрымання быў звольнены.

Польшчы удалося вызваліць 10 палітзняволеных з беларускіх турмаў

Аб гэтым polskieradio.pl заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі. Ён сказаў, што дзякуючы Польшчы пастаянна развіваецца міжнародны ціск на Беларусь з мэтай вызвалення палітвязняў. А дыпламатычныя намаганні ў адносінах з Беларуссю — ненадзейныя.

 — Нам удалося дабіцца мэты ў выпадку нават звыш дзесяці чалавек. Я не хачу гаварыць пра дэталі гэтых справаў, таму, што кожны раз патрэбны быў індывідуальны падыход. У выпадку такіх перамоваў трэба быць асцярожным.

Найважнейшая паспяховасць, дасягненне вызвалення палітвязняў. Я цяпер гавару пра палякаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, бо гэта для нас прыярытэт, але нам трэба памятаць, што па палітычных матывах зняволеныя ў Беларусі больш за 1500 чалавек.

Грамадскае аб’яднанне «Гродзенскае Таварыства абароны спажыўцоў» ліквідуюць праз суд

Пасяджэнне «Аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў» пройдзе 19 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Святлана Даўгашэй. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

«Гродзенскае Таварыства абароны спажыўцоў» зарэгістравалі ў 2010 годзе. Раней ліквідавалі «Таварыства абароны правоў спажыўцоў г. Гродна «Рэвізор» і «Таварыства абароны правоў спажыўцоў горада Гродна».

Новыя «экстрэмісты»

Антушэвіч Рамуальд з Гродна, Малевіч Аляксандр са Скідзеля, Шаковіч Ілля са Смаргоні, Чарнавусаў Віталь з Ліды 31 сакавіка папоўнілі пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Актывістка Юлія Сліўко выказалася пра ціск на блізкіх

У Telegram-каналах распаўсюдзілі відэа, на якіх Юлія звяртаецца да праваахоўнікаў і кажа, што вернецца ў Беларусь са зброяй у руках. Ёй паступалі пагрозы.

«У рэчаіснасці сітуацыя палепшылася. Наколькі, дакладна, я не ведаю. Таму што сувязі з роднымі ў мяне няма. Гэта было з майго боку. Я не буду з імі падтрымліваць сувязь ні ў якім разе, бо для іх гэта небяспечна <…> У нас такое невідавочнае перамір'е. Я тут крыху прыспакоілася, яны там прыспакоіліся», — паведаміла Юлія «Еўрарадыё».

Юлія паведаміла, што разумела ўсе рызыкі, робячы выбар. Яе блізкія зрабілі свой — застацца ў Беларусі.

Юлия Сливко. Фото Еврорадио
Юлія Сліўко. Фота: «Еўрарадыё»

Мікалаю Аўтуховічу і Ірыне Гарачкінай змянілі прысуд

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка разгледзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы Аўтуховіча». Мікалая Аўтуховіча вызвалілі ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўнасці паводле арт. 295−3 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў», а Ірыну Гарачкіну — паводле ч.1 арт. 405 КК «Пакрыванне цяжкага злачынства. У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў.

Таксама судовая калегія пакінула астатнім палітвязням апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка фігурантаў этапуюць у калоніі, паведамляе «Вясна».

Николай Автухович. Фото БелТА
Мікалай Аўтуховіч у судзе. Фота: БелТА

Соф’я Сапега адправіцца адбываць пакаранне ў Расію. Беларускі бок не пярэчыць

Па словах адваката Антона Гашынскага, маці Соф'і і яе біялагічны бацька падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ аб пераводзе дачкі ў Расію. Беларускі бок даў згоду, як і сама дзяўчына.

Цяпер сям’я Сапегі чакае суда ў Расеі, які павінен усталяваць тэрмін адбыцця пакарання Соф'і на радзіме. Пасля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы, паведамляе BAZA. Соф’ю раней асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

У Беларусі выпусцяць кнігу ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў «Ніколі болей»

Гэта зборнік успамінаў і сведчанняў сталінскіх рэпрэсій у Гродне. Кніга выходзіць у красавіку ў межах серыі «Гарадзенская бібліятэка» ад выдавецтва «Янушкевіч», паведамляе «Медиазона. Беларусь».

Книга "Ніколі болей". Фота: "Медиазона. Беларусь"
Кніга «Ніколі болей». Фота: «Медиазона. Беларусь»

Як гродзенцы слухалі пасланне Аляксандра Лукашэнкі

Ад Гродзенскай вобласці ў Мінск адправілі дэлегатаў слухаць пасланне Аляксандра Лукашэнкі. Для некаторых бюджэтнікаў арганізавалі прагляд на іх працоўных месцах. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, хто туды паехаў і як праходзіла трансляцыя.

Милиция смотрит послание Лукашенко
Міліцыя глядзіць пасланне Лукашэнкі. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Лукашэнка прапанаваў абмяняць Пачобута на Латушку і «ўсю групу», а Барыс назваў «сваёй»

Анджэя Пачобута не стануць мяняць на «кавалак мяжы», але гатовыя абмяняць на Паўла Латушку і чальцоў Народнага антыкрызіснага кіравання. Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас паслання «да народа і Нацыянальнага сходу». Павел Латушка заявіў журналістам, што згодны на абмен сябе і іншых мужчын з «Народнага антыкрызіснага кіравання» — на ўсіх палітвязняў Беларусі.

Да галюцынацый. Як катуюць палітвязняў у шклоўскай калоніі і што адбылося там з Вітольдам Ашуркам

У папраўчай калоніі № 17 у Шклове зараз знаходзяцца мінімум 78 палітвязняў. Яна лічыцца адной з самых жорсткіх ў Беларусі і менавіта там ў 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак. Адзін з былых вязняў гэтай калоніі расказаў праваабаронцам з «Вясны» пра абставіны смерці Вітольда Ашурка і пра тое, як там катуюць «палітычных» і хто за гэта адказны.

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве знік

В Зельве демонтировали памятник Ларисе Гениюш. О демонтаже памятника сообщил внук писательницы Михаил. Он прислал в редакцию racyja.com фото. Кто отдал приказ на демонтаж, неизвестно.

У Зэльве дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Пра дэмантаж помніка паведаміў унук пісьменніцы Міхаіл. Ён даслаў у рэдакцыю racyja.com фота. Хто аддаў загад на дэмантаж, невядома.

Раней паведамлялі, што помнік беларускай паэтцы ўсталяваны незаконна, але сучасны закон не прадугледжвае знос такіх помнікаў. Па звестках «Народнай Волі», помнік знаходзіцца на захаванні ў Зэльвенскай царкве. «Прыйдзе час, і ён абавязкова вернецца на сваё месца», — піша выданне.

Беларускі Facebook выбухнуў рэфлексіямі. Беларусы цытуюць вершы Геніюш, раяць яе кнігі, якія варта прачытаць найперш, ставяць фотаздымкі паэткі на аватаркі, шукаюць вінаватых і спадзяюцца на вяртанне помніка. Сабралі меркаванні літаратараў, дзячаў культуры і актывістаў пра паэтку і здарэнне.

Помнік Ларысе Геніюш
Зніклы помнік Ларысе Геніюш. Фота: radzima.org

Праязны дакумент для беларусаў з гуманітарным відам на жыхарства ў Польшчы стане бясплатным

У Польшчы беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому, будуць бясплатна выдаваць праязны дакумент замежніка. Адпаведныя папраўкі ў польскім заканадаўстве набудуць моц з 1 чэрвеня 2023 года, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Бартош Градзецкі.