Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі (КДБ) скончыў раследванне справы “Рабочага руху”. Справу перадалі ў пракуратуру для напраўлення ў суд. Сярод фігурантаў справы ёсць гродзенцы, якія працавалі на “Гродна Азот”.

Расследаванне справы “Рабочага руху” скончана. Што пагражае былым стачкамаўцам “Гродна Азот”
Адміністрацыйны будынак “Гродна Азот”. Фота: Hrodna.life

У выніку следства супрацоўнікі КДБ выявілі, што ўдзельнікі “Рабочага руху” нібыта здзяйснялі злачынствы “экстрэмісцкай накіраванасці”, а таксама быццам бы збіралі і перадавалі ў ЗША і Літву службовую інфармацыю абмежаванага характару. Акрамя гэтага, асобныя удзельнікі “Руху” нібыта планавалі варыянты блакіроўкі вытворчасці на “Гродна Азот” і “БМЗ”, каб парушыць працу прадпрыемстваў, пашкодзіць і знішчыць маёмасць.

Хто з гродзенцаў фігуруе ў справе “Рабочага руху”

Сярод фігурантаў справы ёсць супрацоўнікі “Гродна Азот”: Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка – іх абвінавачваюць па арт.188 ч.1 (Паклёп – да трох гадоў пазбаўлення волі), арт.356, ч.3 (Здрада дзяржаве – да 15 гадоў пазбаўлення волі), ст.361-1 (Стварэнне эстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім – да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Таксама сярод абвінавачаных – Валянцін Цераневіч, яго абвінавачваюць паводле арт.356 ч.1 (Здрада дзяржаве) і арт 361 ч.1 (Стварэнне эстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім – да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Калі затрымалі “азотаўцаў”

18-19 верасня 2021 года ў Беларусі пачалі затрымліваць завадчан і стачккамаўцаў. У Гродне затрымалі некалі былых і дзейнічаючых супрацоўнікаў “Гродна Азот”. Іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску.