Купацца і займацца воднымі відамі спорту на «Юбілейным» возеры забаранілі з 10 жніўня. Прычына — пробы вады не адпавядалі мікрабіялагічным паказчыкам бяспекі. Пра гэта паведаміў Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здороўя.

На Юбілейным возеры забаранілі купацца. Гэта ўжо чацвёрты раз сёлета
Юбілейнае возера. Фота: Hrodna.life

У якіх зонах забаранілі купанне

Купацца забаранілі дзецям і дарослым у зоне купання № 1 — побач з ратавальнай станцыяй. У зоне № 2 (побач з аўтобусным прыпынкам) купанне забаранілі толькі для дзяцей.

Як часта бяруць пробу вады

З траўня па верасень пробы вады ў вадаёмах бяруць штотыдзень. Малейшыя адхіленні ад нормы — падстава для абмежавання альбо забароны на купанне ў вадаёмах. У перыяд з 1 па 7 жніўня спецыялісты Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя даследвалі 96 пробаў вады. Восемь з іх не адпавядалі нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.

Колькі разоў сёлета «Юбілейка» патрапляла пад забарону

Сёлета Юбілейнае ўжо чатыры разы трапляла пад забарону. Іншыя зоны адпачынку ў межах Гродна — пляжы ў Пышках і Ласосне, Цэнтральны пляж — уносілі ў спіс небяспечных для купання ў ліпені 2022 года. За купанне ў іншых, непрыстасаваных для гэтага месцах, дзе не дзяжураць ратаўнікі, — чакае штраф ад адной да трох базавых велічынь (32−96 рублёў).

Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскім раёне