Фота ілюстрацыйнае: pexels.com
У гродзенскую школу № 34 (Вішнявец, Кастрычніцкі раён) сярод першакласнікаў пададзена толькі адна заяўка ў беларускамоўны клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.
Інфармацыя пра гэта з’явілася ў «Гарадзенскай суполцы роднай мовы» ў Facebook. У выпадку адкрыцця клас атрымаецца невялікі і кожны вучань атрымае шмат увагі, тлумачыць аўтарка допісу. «Гэта будзе амаль індывідуальнае навучанне. Настаўніцу таксама вельмі хвалілі!», — дадае жанчына. Да таго ж, у школе ёсць свой басейн. Дырэктар 34-й школы Віталь Парманчук адзначаў, што школа мае добрую базу для навучання на беларускай мове. Наборы ў беларускамоўныя класы ідуць больш за 10 гадоў.
Акрамя школы № 34, беларускамоўныя класы ёсць ў Ленінскім райне Гродна ў школе № 32, на Дзевятоўцы. Сёлета ў першы клас туды ўжо падалі заяўкі 6 чалавек. У былой «польскай школе» № 36 выкладанне цалкам перавялі на рускую мову, але магчыма там захаваецца першы беларускі клас 2021 года набора.
«Калі б была рэальная роўнасць моваў і палова школ была бы рускамоўных, палова беларускамоўных — школы былі бы ў крокавай дасягальнасці для навучэнцаў», — адзначаў раней былы кіраўнік абласной рады «Таварыства беларускай мовы» Віктар Парфёненка.
У пачатку 1990-х у Гродне было 28 школ з выкладаннем на беларускай мове. Потым не засталося ніводнай. Толькі 10 гадоў таму ў горадзе зноў з’явілася магчымасць вучыцца па-беларуску.
Каб адкрыць у школе ці дзіцячым садку клас або групу з беларускай мовай навучання, ініцыятыву мусіць праявіць група бацькоў, нават невялікая, тлумачыў раней старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Чытайце таксама:
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…