У Лідскім раёне ў вёсцы Мыта двое мужчын скралі цюкі сена з мясцовага прадпрыемства. Усяго яны яго выкралі 1600 кг.

Зламыснікаў затрымалі супрацоўнікі Лідскага РАУС падчас рэйдавых мерапрыемстваў. Сена кралі 47-гадовы і 50-гадовы жыхары, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На момант затрымання мужчыны не паспелі распарадзіцца выкрадзеным. Сена канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі.

У дачыненні да затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле «Дробнае хуліганства». Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (34−960 руб.), або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт. Пад дробным крадзяжом тут разумеюць крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы на суму не больш за дзесяціразовы памер базавай велічыні або фізічнай асобы на суму, не большую за двухразовы памер базавай велічыні. Выключэнні складаюць ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь, БССР ці СССР.