Мікалай Аўтуховіч схуднеў за час сухой галадоўкі на 20 кг. 60-гадовую Галіну Дзербыш, якая праходзіць абвінавачванай па справе Аўтуховіча, 25 ліпеня змясцілі ў карцар. Былы палітвязень з Гродна Дзмітрый Фурманаў ажаніўся з Вольгай Каракінай. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 25 па 31 ліпеня.
Адвакат змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам 29 ліпеня. Ён перасоўваецца самастойна.
«Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі - падтрымліваў бацьку за руку. Начальнік турмы запэўніў, што лекары на месцы адсочваюць яго стан фізічны і псіхалагічны — трымаюць сітуацыю пад кантролем», — напісала яго дачка.
На 16-ы дзень галадоўкі Аўтуховіч упаў ад слабасці, пакуль яго вялі на суд. З 18-га дня галадоўкі яго перасталі дастаўляць на працэс. «Па выніках аналізаў крыві, зробленым 21 ліпеня, вынікае, што ў яго арганізме няма незваротных змен!» — паведаміла дачка Мікалая.
Прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС Петэр Стана падтрымаў Мікалая Аўтуховіча.
Дзяніс Івашын падхапіў інфекцыю ў СІЗА турмы № 1 Гродна. Ён адчуў моцны боль у горле і выклікаў медыка. Той адразу прызначыў антыбіётык «Даксіцыклін». Івашын прыняў яго — і ў яго пачалася алергічная рэакцыя. Ён выклікаў медыка другі раз. «На шчасьце, доктар прыйшоў вельмі хутка, даў супроцьалергенны сродак, чым рэакцыю спыніў», — напісала жонка Івашына Вольга.
Цяпер Дзяніс адчувае сябе нармальна. Вольга мяркуе, што інфекцыя «ходзіць» па турме праз антысанітарыю.
У абвінавачванні гаворка ідзе аб тым, што:
Інфармацыю пра гэта атрымала выданне «Rzeczpospolita».
Верагодна, палітвязню Анджэю Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай. Папярэдні тэрмін скончыўся 25 ліпеня, але Анджэй усё яшчэ ў СІЗА.
«Увесь гэты час ён жыве ў 4 сценах. 16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росце бабулю з дзядулем. З сынам не дазволеная перапіска, бо Андрэй з яго нараджэння размаўляе з ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае з СІЗА. У лістах піша, што не сумуе, чытае кнігі і гатовы да горшага развіцця падзей. Перадае прывітанне ўсім знаёмым і незнаёмым асабіста людзям і дзякуе ўсім, хто нягледзячы ні на што працягвае пісаць…», — напісала яго жонка Аксана.
Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў Саюза палякаў Беларусі. Журналісту прад’явілі афіцыйнае абвінавачанне па арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
На вяселле ў Вільні прыйшла і Святлана Ціханоўская.
Дзмітрый правёў паўтара гады ў зняволенні па арт. 342 КК — за тое, што быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Ціханаўскай. Пасля выхаду з калоніі эміграваў.
Чытайце таксама: Сядзеў даўжэй, чым сустракаліся. Як дзяўчына чакала палітвязня Дзмітрыя Фурманава з калоніі
У Гродне затрымалі уладальніка дог-гасцініцы Паўла Свірбутовіча. У «пакаянным» відэа ён сказаў, што размяшчаў у інтэрнэце экстрэмісцкія матэрыялы (арт.19.11 КаАП), матэрыялы, якія змяшчаюць абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і змацаваў персанальныя звесткі больш за 100 супрацоўнікаў міліцыі.
У Гродне прама пасярод вуліцы затрымалі мінчука, які адбывае пакаранне ў гродзенскай ПУАТ № 24. Раней яго асудзілі па ч. 1 арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» і арт. 186 КК «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці». Будучы на «хіміі», мужчына распаўсюдзіў у Facebook экстрэмісцкія матэрыялы. Ён прызнаў віну ў гэтым і раскаяўся.
Гродзенца затрымалі прама ў краме. «Затрыманы за тое, што ўдзельнічаў у масавых беспарадках, паддаўшыся ўплыву натоўпу і экстрэмісцкіх апазіцыйных каналаў. Сваю віну прызнаю і раскайваюся ў зробленым», — паведаміў мужчына на камеру. Мяркуючы з відэа, яго затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.
Дзіцяча-юнацкае грамадскае аб’яднанне «Спартыўна-творчая студыя «Фаер» таксама знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 1 ліпеня 2022 года. Аб’яднанне прапрацавала ўсяго два гады ў Слоніме.
60-гадовую Галіну Дзербыш, якая праходзіць абвінавачванай па справе Аўтуховіча, 25 ліпеня змясцілі ў карцар. Паводле інфармацыі «Наша Н**а», прычынай стала яе адмова праходзіць «рамку»: перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць распранацца і праходзіць праз сканар.
Расіянка Соф’я Сапега сплаціла штраф у 175 тысяч беларускіх рублёў (прыкладна 68 тысяч долараў). Яго спагнаў суд на карысць больш за 70 пацярпелых сілавікоў, чыноўнікаў і суддзяў. Аплата штрафу ліквідуе фармальныя перашкоды да памілавання Аляксандрам Лукашэнкам ці яе перадачы ў Расію для адбыцця пакарання. Штраф Соф'і аплаціў яе бацька Андрэй Сапега, які жыве ў Расіі, паведамляе BBC.
У Германіі адмовілі ў статусе ўцекача актывісту з Гродна Станіславу Цыбінскаму. Прычына — вялікі тэрмін, які ён раней адбыў у Беларусі за цяжкае злачынства. Цяпер яму трэба пакінуць Германію цягам двух тыдняў, паведаміла «Еўра…ё».
«Адмовілі, таму што ў Беларусі ў мяне быў тэрмін за цяжкае злачынства. Вярнуцца ва Украіну я не магу — не ўпусцяць. Вярнуцца ў Беларусь таксама не магу. Куды ехаць цяпер, я не ведаю», — сказаў Цыбінскі «Еўра…ё».
Астравецкі райвыканкам 24 чэрвеня 2022 года ўсё ж прысвоіў Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса. Праўладныя блогеры прасілі адмяніць гэтае рашэнне. Але былі і тыя, хто выступіў у абарону дзеяча.
Новай старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў стала Алена Пасюта. Яе выбралі на пазачарговай сесіі - за яе аднагалосна прагаласавалі 39 дэпутатаў. Алена збіраецца працаваць са СМІ, каб аператыўна рэагаваць на ўсе фэйкі, і прыслухоўвацца да праблем выбаршчыкаў, паведаміла «Гродзенская праўда». Рэдакцыя Hrodna.life паспрабавала разабрацца, што ўваходзіць у яе абавязкі.
Ён — за кратамі. Яна — у выгнанні. Так адзначылі трэція ўгодкі шлюбу гродзенцы Дзяніс і Вольга Івашыны. З трох гадоў сямейнага жыцця амаль палову яны правялі ў растанні. Да гадавіны вяселля Вольга напісала пост у сацсеткі і адправіла мужу ліст. Больш нічога. «Усе нашы гадавіны і падзеі адзначым разам, калі Дзяніс будзе на волі», — кажа яна.
Праводзіць экскурсіі ў музеях змогуць толькі ўласныя экскурсаводы, а культурна-відовішчныя мерапрыемствы дазволяць ладзіць толькі тым, у каго будзе пасведчанне. Адпаведныя змены ў Кодэкс аб культуры 25 ліпеня 2022 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Інфармацыю ў суполцы ў Instagram «hrodna. like», Telegram-канале «Гродна Like», суполцы ў Facebook «Hrodna. life» і Youtube-канале «Hrodna Life» прызналі экстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 8 ліпеня 2022 года. Рэсурсы з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 25 ліпеня.
Пасля доўгай хваробы 23 ліпеня памёр Міхась Сцяпанавіч Патрэба, адзін з лідараў сацыял-дэмакратаў Гродна, удзельнік устаноўчага схода партыі ў 1991 годзе, колішні выкладчык нямецкай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Яму было 77 гадоў.
«Увесь час у справах — валанцёру на дапамозе ўкраінцам, у музеі [Вольнай Беларусі] дапамагаю — пастаянна нечым займаюся, не сяджу на месцы, не складаю рукі», — кажа Юлія Сліўко, што кіравала стачкамам «Гроднапрамбуда» падчас пратэстаў 2020-га. Амаль два гады таму Юлія з’ехала з Гродна ў Варшаву. За гэты час ў яе жыцці змянілася прыкладна ўсё. Вакол — новае асяроддзе з новымі людзьмі і новымі выклікамі. Але Юля кажа, што па-ранейшаму жыве справамі Беларусі: «Я засталася ў 2020-м». Пра тое, як перайшла на беларускую, занялася валанцёрствам і спраўлялася з асабістымі выклікамі, Юля распавяла для канала «Тётя Ира разрешила».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…