Салдат тэрміновай службы загінуў падчас баявай падрыхтоўкі. Ён атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне. Пра гэта 22 ліпеня паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Дзе служыў салдат
Здарэнне адбылося ў падраздзяленні 11-й асобнай механізіраванай брыгады. Яна базуецца ў Слоніме. Зараз адбываецца праверка па высвятленні падрабязнасцяў здарэння.
Чытайце таксама: Трагедыя, пра якую не пісалі: як у 1964 у Гродне танк пераехаў студэнтаў