Міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале напісала аб спробе парушэння паветранай прасторы Беларусі. З тэрыторыі Літвы «быў запушчаны зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай».

Яго заўважылі 23 жніўня каля 19.30 у Ашмянскім раёне дзяжурныя сілы ВПС і войскаў СПА.

Экіпажы верталётаў МІ-24 з складу дзяжурных войскаў СПА перапынілі палёт шароў без прымянення зброі.

Міністэрства абароны накіравала матэрыялы ў Міністэрства замежных спраў для падрыхтоўкі ноты літоўскаму баку.

МЗС Літвы: «Іх верталёт парушыў нашу паветраную прастору»

З-за меркаванага парушэння паветранай прасторы Літвы падчас правядзення «Шляху свабоды» ў панядзелак МЗС Літвы ўручыла ноту амбасадару Беларусі, паведаміла Delfi.lt.

«Іх верталёт парушыў нашу паветраную прастору. І сёння паслу Беларусі была ўручана нота рашучага пратэсту», — паведаміў у панядзелак агенцтву BNS міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус. Ён заявіў, што верталёт быў бачны ў Медніках, у канцы жывога ланцуга людзей. «Яго можна было бачыць візуальна. У нас ёсць інфармацыя нашага кантролю за паветранай прасторай, што ёсць парушэнне», — дадаў кіраўнік дыпламатычнай службы Літвы.

Чытайце таксама: