У 31-я ўгодкі «Балтыйскага шляху» 23 жніўня, літоўцы зноў выстраіліся ў шматкіламетровы жывы ланцуг ад Вільні да памежнага пункта пропуску «Каменны лог». Гэта іх жэст салідарнасці ў падтрымку беларусаў, якія хочуць дэмакратычных пераменаў.


Ждем вас на границе!" 10 000 литовцев встанут в цепь солидарности с Беларусью от Вильнюса до границы


Побач з іншымі ўдзельнікамі ў ланцугу салідарнасці стаялі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, экс-прэзідэнты Даля Грыбаўскайтэ і Валдас Адамкус.

Акцыя прымеркаваная да 31-х угодкаў «Балтыйскага шляху» 1989 года. Тады жывы ланцуг расцягнуўся на 600 км і аб’яднаў 2 мільёны чалавек. Яны хацелі дамагчыся незалежнасці Літвы, Латвіі і Эстоніі ад Савецкага Саюза.

Як гэта было, глядзіце ў прамой трансляцыі з месца.