Атлет, андарак і «судотык». Новы праект гродзенскага скульптура Вадзіма Лагуна «Safe Zone» прэзентавалі ў галерэі «Ткалля». Гэта выстава, на якой можна ўбачыць шэраг работ з бетону, дрэва, гіпсу і палімераў.

Выстава Лагуна — гэта эксперыменты з сэнсамі, стыхіямі, матэрыяламі і формамі.

 — Добра было б вызначыць для сябе месца, дзе ўсё, што адбываецца, ужо адбылося, а тое, што будзе, ужо здарылася. І вось ты тут, павольна плаваюць рыбы і заўсёды сонца блікуе на дне ручая. Чорны не паглынае, але адлюстроўвае, а крохкае — мацней за бетон. Бяспечнае месца — гэта не сыход, а зазямленне. Праз бабулін андарак (традыцыйная беларуская спадніца — Hrodna.life) традыцыі транслююцца ў будучыню, — цытуе Вадзіма Лагуна Telegram-канал MAM (modern art museum).

Выставка "Безопасное место". Фото: facebook.com/LagunVadzim

Паглядзець выставу і купіць працы можна па вул. Замкавая 15−1, галерэя «Ткалля» (тэлефон +375 29 780 78 11).

Вадзім Лагун — беларускі скульптар. Разам з жонкай Яўгеніяй Станінай валодае галерэяй «Ткалля». Таксама яны аднавілі рэцэпт традыцыйных гродзенскіх пернікаў.

Чытайце таксама: Ян і Цэцылія, плошча Герояў і беларускі Праванс: што хаваюць вёскі і мястэчкі над Нёманам