Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі дазволіў купацца ў Юбілейным возеры. Забарона перастала дзейнічаць з 9 ліпеня.
Купанне на Юбілейным было забаронена з 15 чэрвеня. Забарону знялі па выніках даследвання вады. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што яна адпавядае гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. Перад тым, як зняць абмежаванні з Юбілейнага возера, спецыялісты двойчы атрымалі добры вынік даследванняў, расказала загадчыца адзяленнем камунальнай гігіены гродзенскага занальнага цэнтра Марына Коршун. Узоры вады правяраюць раз на тыдзень па мікрабіялагічных паказніках і двойчы на месяц — па санітарна-хімічных.
Сёлета Юбілейнае ўжо тройчы трапляла пад забарону. Іншыя зоны адпачынку ў межах Гродна — пляжы ў Пышках і Ласосна, Цэнтральны пляж — не ўносілі ў спіс небяспечных для купання. За купанне ў іншых, непрыстасаваных для гэтага месцах, дзе не дзяжураць ратаўнікі, — чакае штраф ад адной да трох базавых велічынь (32−96 рублёў).
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…