Новую кнігу пра гродзенскія замкі выдалі на трох мовах

Выйшла кніга «Гродзенскія замкі: гісторыка-культурны нарыс» з гісторыяй Старага і Новага замкаў і фотаздымкамі абноўленай экспазіцыі. Купіць яе можна толькі ў саміх замках.

У выданні падрабязна расказваецца пра гісторыю забудовы замкавай гары і паўстанне гродзенскіх Старога і Новага замкаў у кантэксце гісторыі ўсяго горада. Шмат увагі прысвечана менавіта архітэктуры замкаў, працэсу іх пабудовы і выкарыстання.

Кнігу выдалі на трох мовах (тэксты ідуць паралельна), з каляровымі ілюстрацыямі, сярод якіх шмат здымкаў новай экспазіцыі ў Старым замку і знаходак археолагаў апошніх гадоў. Аб’ём кнігі - 100 старонак.

Апісанні архітэктуры аб’ектаў у выданні вельмі дакладныя, піша ў рэцэнзіі гродзенскі краязнаўца Яўген Аснарэўскі. Дэтальна апісаныя планіроўка Старога і Новага замкаў і іх мастацкія асаблівасці, прызначэнне і аздоба розных памяшканняў. Сярод мінусаў выдання ён адзначыў залішнюю ўпэўненасць наконт некаторых спрэчных гістарычных звестак.

Аўтары выдання — Валянціна Царук і дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. Рэдактарам кнігі стаў гродзенскі гісторык, загадчык аддзела найноўшай гісторыі гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч.

Большая частка ілюстрацый — аўтарскія фотаздымкі заснавальніка партала «Планета Беларусь» і фірмы «Рыфтур» Сяргея Плыткевіча. Ён жа выступіў і выдаўцом кнігі. Здымкі дапоўненыя гістарычнымі выявамі, навуковымі рэканструкцыямі будынкаў, выявамі гістарычных дзеячаў, звязаных з гродзенскімі замкамі.

Кнігу можна набыць у краме музея ў Старым замку і ў касе Новага замка. Кошт выдання — 15 рублёў, наклад — 2 тыс. асобнікаў. Гэта папулярны нарыс па гісторыі, які наведвальнікі музея змогуць набыць на памяць.

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025